выра́знасць ж.

1. я́сность, отчётливость, чёткость; разбо́рчивость;

2. вырази́тельность; вня́тность; членоразде́льность, разде́льность;

3. я́сность, отчётливость, чёткость;

1-3 см. выра́зны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разде́льный

1. асо́бны, паасо́бны; раздзе́льны;

2. (чёткий) раздзе́льны, выра́зны;

3. юр. раздзе́льны;

разде́льный акт раздзе́льны акт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́фасны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае пафас, прасякнуты пафасам (у 1 знач.). Рытм вершаў Багушэвіча заўсёды выразны, эмацыянальны, пафасны, арыгінальны. Ларчанка. На апошнім этапе вайны, калі перамога над ворагам станавілася блізкай, часцей з’яўляліся патэтычныя, пафасныя творы. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́явіць ’выкрыць’, выявіцца ’выкрыцца’ (КЭС, лаг.; БРС, Яруш.), выяўля́ць, сюды ж выя́ўнывыразны, голасны’; ’што добра вызначаецца’ (Янк. Мат.; КЭС, лаг.), выя́ўна ’выразна, голасна, зразумела’. Усё да вельмі разгалінаванай групы славянскіх слоў, якія ўзыходзяць да *(j)av‑: *(j)aviti, *(j)avьnъ і г. д. Гл. я́ўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́драны, -ая, -ае.

1. 3 буйным спелым ядром.

Я. арэх.

2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор’е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і г.д.

Я. мужчына.

Ядранае паветра.

Ядранае збожжа.

|| наз. я́дранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прытама́нныя (прытама́нные) ’радня’ (ТС). Укр. притама́нний ’сапраўдны, уласны; родны’, рус. притама́нний, притома́нныйвыразны, дакладны’, дыял. таксама ’сапраўдны; тутэйшы, карэнны’. Слова ўзыходзіць да тур. tamam ’поўнасцю, цалкам, правільна, дакладна’; гл. Корш, AfslPh, 9, 672; Фасмер, 3, 367. У беларускай мове можа быць з украінскай, улічваючы арэал распаўсюджання (гл. ЕСУМ, 4, 580).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́тны ’нячысты, каламутны’, ’пацямнелы, затуманены’, ’зямліста-шэры, туманны’, ’недастаткова выразны, абгрунтаваны’, хойн. ’сумны’, хойн., калінк. ’брудны’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ; лаг., Жыв. сл.; гродз., КЭС). Укр. мутни́й, рус. му́тный, мутно́й, польск. mętny, луж. mutny, чэш., славац. mutný, славен. môtèn, серб.-харв. му́тан, макед. матен, балг. мътен. Прасл. mǫtъnъ. Да мут, муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуля́ты ’зіркала’: пуляты маліц (ушац., докш., барыс., ЛА, 3), ’з вялікімі вытарашчанымі вачыма’ (докш., Янк. Мат.; Варл.), ’вірлавокі’ (докш., барыс., Сл. ПЗБ), пулькаты ’тс’ (барыс., ЛА, 3), параўн. у Барадуліна: пуляты кілім, г. зн. ’яркі, выразны, які кідаецца ў вочы’. Ад пу́ліць ’тужыцца’, пуляцца ’напружвацца з усіх сіл’ (гл.), у тым ліку ’з папругай углядацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

водападзе́л, ‑у, м.

Узвышша, якое падзяляе басейны некалькіх рэк. // перан. Аб мяжы паміж супрацьлеглымі, але цесна звязанымі паміж сабой з’явамі, падзеямі, суджэннямі. Так мог пісаць толькі сапраўдны рэвалюцыянер-дэмакрат, які рабіў выразны водападзел паміж афіцыяльнай Расіяй Мікалая Крывавага і Расіяй Пушкіна, Герцэна, Чарнышэўскага і Някрасава. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які лёгка разабраць, успрыняць на слых, зрокам і пад.; выразны. Разборлівы почырк.

2. Патрабавальны, строгі ў выбары або ацэнцы каго‑, чаго‑н. Больш разборлівыя танцоры, якім надакучыць прасіць прабачэння за штуршкі, пакідаюць залу з жалем, уздыхаючы: — Эх, нават і сёння не дадуць патанцаваць. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)