прыпа́сці, -аду́, -адзе́ш, -адзе́; -адзём, -адзяце́, -аду́ць; -а́ў, -а́ла; -адзі́; зак.
1. да каго-чаго. Нізка нахіліцца, апусціцца, прыціснуцца.
Галіны прыпалі да долу. П. да матчыных грудзей.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсціся, супасці з чым.-н. у часе.
Свята прыпала на пятніцу.
3. безас. Тое, што і выпасці (у 4 знач.).
Прыпала спаткацца з цяжкім горам.
|| незак. прыпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спасці́гнуць, -ну, -неш, -не; спасці́г, -гла; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што (разм.).
1. Усвядоміць, зразумець, пранікнуць у сутнасць чаго-н.
С. філасофскі сэнс рамана.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выпасці на долю каго-, чаго-н., здарыцца з кім-, чым-н. (пра што-н. дрэннае, непрыемнае).
Бяда спасцігла іх сям’ю.
|| незак. спасціга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спасціжэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́сыпацца, ‑плецца; зак.
1. Выпасці, вываліцца (пра што‑н. сыпкае, дробнае). Мука высыпалася з мяшка. // Разм. Разбіўшыся, выпасці. Ад выбуху і асколкаў высыпаліся шыбы амаль ва ўсіх вокнах. Мыслівец.
2. З’явіцца на паверхні ў вялікай колькасці. Раніцай іней высыпаўся, а калі сонца паднялося, зусім цёпла стала. Чарнышэвіч.
высыпа́цца 1, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да вы́сыпацца.
2. Разм. Тое, што і вы́сыпаць (у 3 знач.). Тут нам відаць стала, як польскія коннікі пачалі высыпацца з-за лесу.. у лагчыну. Чорны. З барака, дзе ішлі танцы, пачалі высыпацца з крыкам і шумам людзі. Чарнышэвіч.
3. Зал. да высыпа́ць (гл. вы́сыпаць у 1, 2 знач.).
высыпа́цца 2, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.
Незак. да выспацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыязджа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. Выехаць адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Памешчыкі ў нас распрадалі маёнткі яшчэ да першай сусветнай вайны, павыязджалі ў горад. Карпюк.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Высунуцца, выпасці — пра ўсё, многае. У .. [маці] расплялася з куклы каса і павыязджалі чорныя шпількі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́слізнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца. Рыба выслізнула з рук.
2. перан. Разм. Хутка і непрыкметна выйсці, уцячы адкуль‑н. Ціхенька, каб [мама] не заўважыла, дзяўчынка выслізнула за дзверы і выбегла на вуліцу. Арабей. [Камандуючы:] — Закрывайце ўсе шляхі адыходу ворагу, забіце, зашпаклюйце апошнія шчыліны, праз якія ён можа выслізнуць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нада́рыцца, ‑рыцца, зак.
1. безас. з інф. Прыйсціся, выпасці каму‑н. І вось аднойчы, неяк скора пасля Айчыннай вайны, мне надарылася быць недалёка ад Лапаціч. Пальчэўскі. [Бацька:] — Пакуль не позна, трэба ваўчыцу неяк падкаравуліць, а там, можа, і вывадак надарыцца забраць... Масарэнка. // Здарыцца, дастацца на чыю‑н. долю. І ўжо трэба ж такому зноў надарыцца: апошні сын вымушаны апрануць на сябе шынель. Гроднеў.
2. Выдацца, выпасці. [Валя:] — Як толькі надарыцца вольная часінка — прыходзьце абавязкова. Я цяпер дома, і клопатаў у мяне мала. Пасядзіце ў садзе, адпачняце... Савіцкі. І вось надарыцца часамі Мароз над ўсімі маразамі. Колас. Ноч надарылася цёмная, без аніводнай зоркі на небе. Васілёнак.
3. Трапіцца, сустрэцца. Пакідаць карову нанач адну было рызыкоўна — мог надарыцца звер. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́дацца, ‑дасца; ‑дадуцца; зак.
1. Утварыць выступ, выступіць за мяжу чаго‑н. Прыбудова выдалася на панадворак. □ Тонкія губы былі сцяты, а падбародак з ямачкай, здавалася, яшчэ больш выдаўся наперад. Дуброўскі.
2. Вылучыцца са звычайнага раду чым‑н., выпасці; здарыцца. Дзень, як на дзіва, выдаўся цёплы і прыгожы. Чорны. // Удацца. Каша выдалася на дзіва смешная. Быкаў. Калі ж ураджай не выдасца, дык і [жніўная] песня нейкая самотная. Сабаленка. // Аказацца на самой справе; трапіцца. На шчасце, бераг выдаўся вельмі ўтульны. Маўр.
3. Знайсціся; выпасці (пра вольны час). Ніколі яшчэ Закружжа не ўпраўлялася так хутка з сенакосам. А то на табе: скасілі ўсе сенажаці, застагавалі сена, ды яшчэ выдаўся вольны час. Асіпенка.
4. Разм. Надрукаваць сваю кнігу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ціснуцца, ‑нецца; зак.
1. Выступіць на паверхні пад уздзеяннем ціску. Выціснуўся сок з яблыка. // перан. З цяжкасцю, вымушана з’явіцца (пра знешняе праяўленне пачуццяў). З губ .. [Скуратовіча] выціснулася вялая ўсмешка. Чорны.
2. Выпасці, выламацца ад ціску, націскання.
3. Прабіраючыся праз што‑н. цеснае, вузкае, выйсці, выбрацца. Выціснуцца з натоўпу.
4. Утварыцца ў выніку выціскання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́вернуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскалываўшыся, выпасці, упасці.
Ад моцнага ветру вывернулася дрэва.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вывіхнуцца (разм.).
Рука вывернулася ў плячы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перавярнуцца ўнутраным бокам наверх.
Вывернуліся рукавы кашулі.
4. Спрытным рухам, паваротам выслізнуць, вызваліцца, абмінуць перашкоду.
В. з рук праціўніка.
5. перан. Выйсці з цяжкага становішча (разм.).
В. з бяды.
|| незак. вываро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перепа́сть сов.
1. (кому-л.) перапа́сці; (достаться) даста́цца;
2. обл. (похудеть, отощать) перапа́сціся;
ло́шадь перепа́ла конь перапа́ўся;
3. (выпасть — об осадках) перапа́сці, вы́пасці; см. перепада́тьII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)