акру́жнасць, -і, ж.

1. У матэматыцы: замкнёная крывая, усе пункты якой роўна аддалены ад цэнтра.

2. Лінія вымярэння акруглых паверхняў і прадметаў.

А. шара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка вымярэння аб’ёму і ёмістасці, роўная 1000 см³, а таксама колькасць вадкасці такога аб’ёму.

|| прым. літро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

секундаме́р, -а, мн. -ы, -аў м.

Прыбор для дакладнага вымярэння часу ў долях секунды, секундах, мінутах і гадзінах.

Электрычны с.

|| прым. секундаме́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храно́граф², -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння кароткіх адрэзкаў часу і для дакладнага запісу часу якога-н. назірання.

|| прым. хранаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

герц, ‑а, м.

Адзінка вымярэння частаты ваганняў.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святловымяра́льнік, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння святла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мано́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прылада для вымярэння ціску вадкасці або газу.

|| прым. манаметры́чны, -ая, -ае і мано́метравы, -ая, -ае.

Манаметрычныя вымярэнні.

Манометравы завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж.

Адзінка вымярэння вадкасцей і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах, роўная 0,56 л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адо́метр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння пройдзенай адлегласці.

[Ад грэч. odos — дарога і metron — мера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампе́р, ‑а, м.

Адзінка вымярэння сілы электрычнага току.

[Ад уласнага імя.]