Трафе́йваенная здабыча як вынік перамогі’ (ТСБМ), трафэ́й ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз рускую мову з франц. trophée < нар.-лац. trophaeum < ст.-грэч. τρόπαιον ‘помнік перамогі з даспехаў ворага, складзеных разам на полі бітвы’, што да ст.-грэч. τρέπω ‘паварочваю, мяняю’, у тым ліку ўдачу ў баі (Фасмер, 4, 107; Голуб-Ліер, 490; Сной₃, 807). Сюды ж, відаць, і трафіе́й ‘аказія’ (беласт., Сл. ПЗБ) пад уплывам польск. trafić się ‘трапіцца, сустрэцца’, гл. трафіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыся́га, ‑і, ДМ ‑сязе, ж.

Афіцыйнае ўрачыстае абяцанне захаваць вернасць, выканаць якія‑н. абавязкі; словы такога абяцання. Ваенная прысяга. Даць прысягу. □ Прыняўшы прысягу, Пеця пацалаваў чырвонае палотнішча сцяга і стаў у строй. Сіняўскі. Пачаўся допыт сведак, якіх прывёў да прысягі нейкі невядомы панок. Колас. Выстраіўшы партызан, Рыгор Гарашчэня чытаў прысягу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрыхтоўваць — падрыхтаваць і падрыхтоўвацца — падрыхтавацца.

2. Пэўны запас ведаў, вопыту, навыкаў, атрыманых у працэсе навучання, практычнай дзейнасці. Прыйсці ў інстытут з добрай падрыхтоўкай.

•••

Артылерыйская падрыхтоўка — інтэнсіўны абстрэл варожых пазіцый з гармат перад наступленнем.

Пазавайсковая падрыхтоўкаваенная падрыхтоўка, якая праводзіцца не ў ваенных часцях, падраздзяленнях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцугі́, -о́ў.

1. Металічны інструмент у выглядзе двух змацаваных на шарніры стрыжняў, які служыць для сціскання, захоплівання, расколвання, вырывання.

Сталярныя а.

2. Інструмент, які выкарыстоўваецца ў кавальскай справе для захоплівання і заціскання жалеза.

Кавальскія а.

3. перан. Тое, што стрымлівае, заціскае развіццё чаго-н.

Краіна ў абцугах крызісу.

4. перан. Ваенная аперацыя — ахоп праціўніка з двух бакоў.

Абцугамі не выцягнеш — нічога не даб’ешся ад каго-н.

Узяць у абцугі — стварыць каму-н. абставіны, становішча безвыходнасці.

|| прым. абцуго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысцыплі́на 1, ‑ы, ж.

Цвёрда устаноўлены парадак, абавязковы для ўсіх членаў якога‑н. калектыву. Працоўная дысцыпліна. Ваенная дысцыпліна. Фінансавая дысцыпліна. □ Цімоша ж як быў, так і застаўся выдатнікам вучобы, у яго заўсёды ўзорная дысцыпліна. Краўчанка. // Вытрымка, прывычка да строгага парадку. Унутраная дысцыпліна.

дысцыплі́на 2, ‑ы, ж.

Асобная галіна якой‑н. навукі; вучэбны прадмет. Гуманітарныя дысцыпліны. Фізіка-матэматычныя дысцыпліны.

[Ад лац. disciplina — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

служы́лы, ‑ая, ‑ае.

Гіст.

1. У Рускай дзяржаве 15–17 стст. — які знаходзіўся на службе (пераважна ваеннай). Служылыя людзі. □ Тут у [Тураве] асядалі майстры, рамеснікі, гандляры, ваенная знаць княства і розны служылы народ. «Маладосць».

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — які атрымаў званне, чын не па спадчыне, а як узнагароду за дзяржаўную службу. Служылая арыстакратыя. □ Равінскія былі старадаўнім служылым дваранскім родам. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авиа́ция авія́цыя, -цыі ж.;

гражда́нская авиа́ция грамадзя́нская авія́цыя;

тра́нспортная авиа́ция тра́нспартная авія́цыя;

вое́нная авиа́ция вае́нная авія́цыя;

истреби́тельная авиа́ция знішча́льная авія́цыя;

бомбардиро́вочная авиа́ция бамбардзіро́вачная авія́цыя;

штурмова́я авиа́ция штурмава́я авія́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэманстра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Масавае шэсце для выказвання якіх-н. грамадска-палітычных настрояў.

Першамайская д.

2. Нагляднае азнаямленне з чым-н., публічны паказ.

Д. фільма.

3. Праяўленне, сведчанне чаго-н.

Д. патрыятызму.

4. Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.

5. Дзеянне, якое падкрэслена выказвае пратэст супраць чаго-н., нязгоду з чым-н.

Устроіць дэманстрацыю каму-н.

|| прым. дэманстрацы́йны, -ая, -ае (да 1, 2 і 5 знач.).

Дэманстрацыйныя табліцы.

Дэманстрацыйная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ма́гель ’прылада, якой качаюць бялізну’ (Нас.), ма́глі ’вялікі станок для катання бялізны’ (Мядзв.), ’прыстасаванне для валяння сукна’ (Касп.). Запазычана з польск. magiel, męgiel ’валік, якім катаюць бялізну’, ’маглярня’, ’апрэтурная машына’ < ням. Mange(l) < с.-лац. manganum < грэч. μάγγανονваенная машына, якая шпурляе каменне’, якая вельмі нагадвала машыну для катання бялізны, вынайдзенную ў Нюрнбергу’ (Брукнер, 317; Васэрцыер, 146; Махэк₂, 350). Сюды ж маглява́ць ’катаць бялізну вальком’ (Сцяшк., Нас.), ’румяніць твар’, ’уціраць тлушч у валасы’ (Нас.), малявацца, маглёўка ’катанне бялізны’, ’жанчына, якая любіць займацца аздабленнем галавы’ (Нас.). Гл. таксама ма́глі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кар’е́ра, ‑ы, ж.

1. Высокае становішча ў грамадстве, дасягнутае дзейнасцю ў якой‑н. галіне; вядомасць, слава. Рабіць кар’еру. Бліскучая кар’ера. □ Рыхтэр будзе таксама ўпарты: ад таго, ці выкрые ён падпольную арганізацыю, залежыць яго кар’ера. Мікуліч.

2. Род дзейнасці; прафесія, занятак. Ваенная кар’ера. Артыстычная кар’ера. □ Хлопцы, якія жывуць з Блізнюком у адным пакоі, расказвалі, што Раман, трызнячы кар’ерай філосафа і трыбуна, нават у сне гаворыць свае прамовы... Сабаленка.

[Іт. carriera — жыццёвы шлях.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)