кастрабето́н, ‑у, м.

Будаўнічы матэрыял, які вырабляецца на аснове цэментнага вязкага рэчыва і запаўніцеля з ільнопяньковай кастрыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трахі́т, ‑у, М ‑хіце, м.

Вулканічная горная парода зярністай структуры і светлай афарбоўкі (выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял).

[Ад грэч. trachýs — шурпаты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бето́н, ‑у, м.

Будаўнічы матэрыял, атрыманы з зацвярдзелай сумесі пяску, шчэбеню, гравію і пад. з цэментам і вадою.

[Фр. béton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чараці́т, ‑у, М ‑ціце, м.

Спец. Будаўнічы матэрыял з чароту, спрасаванага ў пліты з дабаўленнем гліны, гіпсу і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жалезабето́н, ‑у, м.

Будаўнічы матэрыял, спалучэнне бетону з жалезнай арматурай. Зямля, здавалася, расколвалася на часткі, дрыжала, трэскаўся жалезабетон бліндажоў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́та, -ы, ДМ ва́це, ж.

Валакністы матэрыял з бавоўны, шэрсці або сінтэтычны, прызначаны для медыцынскіх, бытавых і тэхнічных мэт.

Стэрыльная в.

Паліто на ваце.

Мінеральная вата — сінтэтычны валакністы цепла- і гукаізалюючы будаўнічы матэрыял.

|| прым. ва́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́вій, ‑ю, м.

Асадкавая горная парода ў форме акругленых дробных каменьчыкаў, звычайна з прымессю пяску і галькі (скарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял).

[Фр. gravier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асфальтабето́н, ‑у, м.

Будаўнічы матэрыял з сумесі шчэбеню (або гравію), пяску і асфальту (ужываецца ў дарожным, аэрадромным, гідратэхнічным і інш. відах будаўніцтва).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксілалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Штучны будаўнічы матэрыял з сумесі драўняных апілак, азбесту і інш. (прымяняецца для высцілання падлогі, вырабу перагародак і пад.).

[Ад грэч. xylon — дрэва і lithos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магналі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Будаўнічы матэрыял — вогнеўстойлівая маса з сумесі магнезіяльнага цэменту, драўняных апілак, азбеставых валокнаў і інш. напаўняльнікаў і фарбавальных рэчываў.

[Ад лац. magnesia — магнезія і грэч. líthos — камепь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)