арфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак., што і без дап.

Ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. З няяснымі надзеямі.. [Скуратовіч] пайшоў у гумно арфаваць на насенне жыта. Чорны. Як ішла лён абіваць, Пад нагамі цёрся жвір; Нібы семя арфаваць, — За мной следам брыгадзір. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ацяро́бкі ’абрэзкі ад гародніны’ (КЭС, лаг., КСП), укр. отеребини ’непатрэбныя рэшткі’, польск. otrzebki ’абрэзкі ад гародніны’, серб.-харв. о̀требине ’непатрэбныя рэшткі’. Ад церабіць ’абрэзваць, ачышчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашлямава́ць ’пачысціць кішкі нажом’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да па‑ і шлямаваць, якое з польск. szlamować ’тс’ < ням. schlämmen ’прамываць, ачышчаць’ < !!!сА/атт ’іл, гразь’ (SWO, 730).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́тачкі ’вотрубі’ (Касп.), вы́тычкі ’дробныя зярняткі’ (Бяльк.). Рус. дыял. дан. вы́точка ’корм для галубоў; адсеў збожжа, круп і г. д.’, укр. ви́точкі ’рэшткі ад ачысткі збожжа на рэшаце’. Хутчэй за ўсё, калі меркаваць па геаграфіі, запазычанне з укр., таксама як і рус.; параўн. укр. точити (зерно) ’ачышчаць збожжа на рэшаце’, адносна апошняга значэння дзеяслова тачыць параўн. таксама чэш. дыял. točiti obilíачышчаць збожжа на рэшаце’ і tok ’сіта, рэшата’ — адваротны дэрыват ад točiti (Махэк₂, 646).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вархава́цьачышчаць зерне, веяць’ (КЭС, Касп.), ва́рха ’арфа, веялка’ (Шат., Касп.). Дыялектнае змяненне слоў а́рфа, арфава́ць: пратэтычнае в‑ і субстытуцыя ф > хв > х. Параўн. ва́рпа ’арфа, веялка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́яць, ве́ю, ве́еш, ве́е; вей; ве́яны; незак.

1. што. Ачышчаць збожжа ад мякіны веялкай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дзьмуць, абдзімаць павевам.

Вее вецер.

Цёплай вільгаццю веяла (безас.) ад ракі.

Ад яго слоў веяла (безас.) ласкай і клопатам (перан.).

|| зак. праве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны (да 1 знач.) і зве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны (да 1 знач.).

|| наз. ве́янне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ліхтава́ць ’чысціцца да бляску’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. лихтовати ’чысціць, выпрамляць’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. lichtować (Булыка, Запазыч., 191), якое з ням. lichtenачышчаць, праясняцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самаачышча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Пазбаўляцца ад рознага бруду, чужародных прымесей (пра ваду, глебу). Як мінерал вада мае адну цудоўную якасць, якая вылучае яе сярод іншых, — здольнасць самачышчацца і самаўзнаўляцца. «Полымя».

2. Ачышчаць сябе, свае рады ад чаго‑н. лішняга, непатрэбнага. Партыя самаачышчаецца ад перараджэнцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́сці, мяту́, мяце́ш, мяце́; мяцём, мецяце́, мяту́ць; мёў, мяла́, мяло́; мяці́; ме́цены; незак., што.

1. Ачышчаць якую-н. паверхню ад смецця, пылу венікам, мятлой, шчоткай і пад.

М. палогу.

М. вуліцу.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). 3 сілай гнаць, пераносіць што-н. з месца на месца.

Вецер мяце лісце.

Пачало м. (безас.).

|| зак. падме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; падмёў, -мяла́, -мяло́; -мяці́; -ме́цены (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́ць, палю, полеш, поле; незак., што.

Ачышчаць ад пустазелля. Далей за дарогай зелянелі агароды. Жанчыны ў белых хустках палолі грады. Асіпенка. [Маша], як і ўсе, палола лён, які зарастаў свірэпкай і пырнікам. Гроднеў. // Вырываць пустазелле. Хлопцы пайшлі палоць пустазелле, а я прысеў на ўзмежку і пачаў разглядаць васількі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)