за́мчышча, ‑а, н.
Месца, дзе стаяў замак. На вялікім замчышчы, дзе калісьці стаяў сярэдневяковы замак, узвышаюцца дзве напаўразбураныя высокія вежы, ад якіх дыхае сівой мінуўшчынай. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляжа́цца, ‑жыцца; безас., незак. (з адмоўем).
Пра наяўнасць жадання ці магчымасці ляжаць. [Гардзіенка] варочаецца з боку на бок. Яму, відаць, не ляжыцца. Не ляжыцца і мне. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і цяўкаць. Недзе злева басавіта дзяўкае сабака і сціхае. С. Александровіч. Дарэмна дзяўкае Карпусь, дарэмна кпіць з іхняй работы. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядо́брыцца, ‑рыцца; безас. незак., каму.
Разм. Аб стане недамагання. Ногі пераступаюць, а я драмлю. Не, не драмлю, гэта стаіць тлум у галаве, проста мне нядобрыцца. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпеты́тар, ‑а, м.
Той, хто рэпеціруе (у 2 знач.). Зімою, калі былі заняткі ў семінарыі, .. [Лынькоў] быў рэпетытарам гультаяватых і тупаватых панічоў — купецкіх і чыноўніцкіх сынкоў. С. Александровіч.
[Ад лац. repetitor — той, хто паўтарае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шво́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Абл. Корпацца, поркацца. Толькі ў сваім куту шворыўся і шамацеў не то паперай, не то плашч-палаткай Майсей, укладваючыся спаць. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкро́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і шкрабаць. Гулка стукацяць дзеравяшкі, шкробаюць чаравікі і боты. Палонныя стаміліся, ідуць не ў нагу, як папала. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бай-ба́й, выкл.
1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці. Раса на палянах, Нахмурыўся гай. Засні, паслухмяны, Бай-баінькі-бай. А. Александровіч.
2. у дзіц. мове. Спаць. Пара бай-бай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
газо́н, ‑а, м.
Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, засаджаная кветкамі. Сад у нас харошы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак. А. Александровіч.
[Фр. gazon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’ядзе́нне, ‑я, н.
Разм. Пра што‑н. вельмі смачнае. — О, шашлык — гэта, брат, аб’ядзенне! Трэба ўзяць бараніну, парэзаць яе на кусочкі і вымачыць у розных прыправах. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)