расці́снуцца, ‑нецца; зак.

1. Аказацца расціснутым. Яйкі ў кошыку расціснуліся.

2. Перастаўшы сціскацца, раскрыцца (пра пальцы, зубы, губы і пад.). Кулак расціснуўся. □ Пальцы .. [Таццяніных] рук неяк самі расціснуліся, і рэвальвер стукнуўся аб падлогу. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оказа́ться

1. (выясниться, обнаружиться) аказа́цца, вы́явіцца;

в по́чве оказа́лся песо́к у гле́бе аказа́ўся пясо́к;

2. (очутиться) апыну́цца;

оказа́ться в глухо́м лесу́ апыну́цца ў глухі́м ле́се.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сысці́ся, сыду́ся, сы́дзешся, сы́дзецца; сышо́ўся, -шла́ся, -шло́ся; сыдзі́ся; зак.

1. Дайшоўшы да якога-н. месца, сустрэцца.

С. на скрыжаванні дарог.

2. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Прыйсці ў адно месца, сабрацца (пра многіх).

На сход сышлася ўся вёска.

3. перан., з кім. Пасябраваць.

Мы сышліся яшчэ са студэнцкіх гадоў.

4. з кім. Уступіць у шлюб, наладзіць сумеснае жыццё.

5. перан., у чым, чым. Аказацца адзінадушным у чым-н., прыйсці да згоды.

С. думкамі.

С. ў цане.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Злучыцца, прымкнуўшы шчыльна адзін да аднаго канцамі, краямі.

Маснічыны сышліся.

Канцы папругі не сышліся.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Супасці, аказацца ў адпаведнасці адно з адным.

Паказанні аналізаў сышліся.

|| незак. схо́дзіцца і сыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

|| наз. сыхо́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лецець, -лечу, -леціш, -леціць; -леці; зак.

1. Летучы, накіравацца, адправіцца куды-н.

Птушка вылецела з гнязда.

Пасажыр вылецеў у Маскву.

Вылецела з галавы (перан.: знікла, забылася).

2. Летучы, з’явіцца адкуль-н.

Самалёты вылецелі з-за хмары.

3. перан. Аказацца звольненым, выключаным адкуль-н. (разм.).

В. са службы.

|| незак. вылята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́лет, -у, М -леце, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцы́ла, ‑ы, ж.

У выразе: між Сцылай і Харыбдай — (быць, знаходзіцца, аказацца і пад.) у такім становішчы, калі небяспека ці непрыемнасць пагражае з двух бакоў (ад назвы міфалагічных пачвар, што жылі па абодвух баках вузкага марскога праліва).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апыну́ццааказацца ў пэўным месцы, папасці ў пэўнае становішча’; апыні́цца (Яруш., Мядзв., Сцяшк.), апыняцца (Др.-Падб.). Укр. опинитися, дыял. рус. (паўдн., зах.) опынуться ’тс’. Параўн. спыніцца, прыпынак, перапынак, укр. перепинок, спинитися, зупинка ’прыстанак’ і інш. Дзеяслоў утвораны з прыстаўкай о‑ і коранем *pin‑ (гл. пяць2). Фанетыка ўказвае на магчымасць запазычання слоў з гэтым коранем з украінскай мовы, хаця нельга выключыць узнікнення ы ў выніку альтэрнацыі галосных (мала тыповай). ‑у‑ ўзнікла ў выніку народнаэтымалагічнага разумення суфікса ‑ну‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́разацца, ‑ражацца; зак.

1. Аказацца выразаным.

2. З’явіцца на паверхні дзёснаў; прарэзацца. У дзіцяці выразаліся зубы.

3. перан. Акрэслена вырысавацца. Веташок над лесам пад раніцу выразаўся. Пташнікаў.

выраза́цца, а́ецца; незак.

1. Незак. да вы́разацца.

2. Зал. да выраза́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апраўда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Даказаць сваю невінаватасць. Гарык памкнуўся быў апраўдацца, але слухаць яго доказы не было ўжо каму. Скрыпка.

2. Пацвердзіцца; аказацца правільным, не дарэмным. Здагадкі мае не апраўдаліся. Дзяўчынка аказалася працавітай. Асіпенка.

3. Акупіцца, атрымаць кампенсацыю. Выдаткі ўсе апраўдаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заста́цца, -тану́ся, -тане́шся, -тане́цца; -танёмся, -таняце́ся, -тану́цца; -та́нься; зак.

1. Прадоўжыць знаходжанне дзе-н.

З. дома.

З. на другі год у класе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Захавацца, не знікнуць.

Засталося пачуццё крыўды.

3. Пакінуць, захаваць пэўны стан, погляды, становішча і пад.

З. пры сваёй думцы.

Якім быў, такім і застаўся.

4. Апынуцца ў якім-н. становішчы, стане і пад.

З. за гаспадара.

З. задаволеным.

За ім застаўся доўг.

З. ні з чым.

5. Аказацца ў наяўнасці пасля карыстання чым-н., смерці каго-н. і пад.

У вінтоўцы застаўся адзін патрон.

Пасля бацькі засталося двое дзяцей.

6. безас., каму з інф. Прыйдзецца, прыйшлося.

Мне засталося з усім згадзіцца.

7. кім, у кім. Прагуляўшы ў картачнай гульні, атрымаць якую-н. мянушку ў залежнасці ад назвы гульні (разм.).

З. дурнем.

З. ў дурнях (таксама перан.: аказацца ў недарэчным становішчы).

|| незак. застава́цца, -таю́ся, -тае́шся, -тае́цца; -таёмся, -таяце́ся, -таю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обмо́лвиться сов., разг.

1. (ошибиться в речи) абмо́віцца, памылі́цца;

2. (проговориться) прагавары́цца;

3. (сказать что-л.) аказа́цца, сказа́ць сло́ва;

не обмо́лвился ни еди́ным сло́вом не аказа́ўся; не сказа́ў ні сло́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)