Пло́ўшы, плоўшачкі ’высеўкі, адходы пры шатраванні збожжа’ (воран., Сл. ПЗБ; воран., ЛА, 4). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 15), паходзяць з літ. plauśos ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілаві́ны (пілові́ны), пілаві́нне (плаві́ньня, пілаві́ня, пілаве́нне, пыловэ́ньне, пыловы́нне), пілаўня́ ’апілкі, адходы пры пілаванні’ (ТСБМ; Гарэц.; Шат.; Сл. ПЗБ; Варл.; Сл. Брэс.; Сцяшк. Сл.; Бяльк.; рагач., Мат. Гом.; карэліц., Нар. словатв.; Скарбы; ЛА, 1), зах.-укр. пилови́ння, лемк. пилови́ни, польск. piłowiny ’тс’. Бел.-польск.-зах.-укр. ізалекса. Да пілава́ць < піла́ (гл.). Суф. ‑ін‑ы са значэннем ’адходы, што узнікаюць пры выкананні адпаведнага дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз.). Параўн. чэш., славац. piliny ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стра́пнік (стра́пнэк) ‘зрэбнае палатно нізкага гатунку’ (Сл. Брэс.), стра́пнік, стрэ́пнік ‘трапкач’, таксама страпка́ч ‘тс’ (Уладз.). Гл. стрэ́пкіадходы пры часанні льну’, адсюль ‘палатно з адкідаў льну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пунпуці́ ’сукараткі’: спрала ў пунпуці (глыб., Сл. ПЗБ), пун‑ пуці, пу́нпачкіадходы пры прадзенні кудзелі’ (рас., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Грынавяцкене (там жа) параўноўвае з літ. pamputys ’вузел’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́дзіны ‘амецце’ (пін., Шатал.), скы́дыны толькі мн. л. ‘адходы пры прасяванні зерня, якія застаюцца зверху’ (драг., Выг.). Да скідваць з суф. ‑ін‑, параўн. скі́дываць ‘часаць лён’. Гл. кідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паза́дкіадходы, астаткі пры малацьбе або сеянні’ (ТСБМ, Нас., Янк. 2, Інстр. I), поза́док ’тс’ (ТС), ’астаткі ад вадкай ежы на дне’ (Вешт. дыс.). Рус. поза́дки ’тс’. Да зад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапяхі́ мн. л. ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (жлоб., Шатал.). Відаць, да рэ́пех ’лопух’ (гл.), вобразны перанос учэпістых калючак лопуху або дзядоўніку на рэшткі кастрыцы, што трапляюцца ў недастаткова вычасаным ільне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ацягі ’мяккія адходы пры апрацоўцы льну’ (Інстр. лекс.), ацягіны жмуты, зробленыя з атрэп’я лёну’ (Сцяшк.). Ад цягаць, параўн. атропы ад трапаць, смычаны ад смыкаць і іншыя ўтварэнні ад дзеясловаў, характарызуючых апрацоўку льну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́лькаадходы пры трапанні льну’ (Сцяшк., Жд. 1, Сл. паўн.-зах.), ’дробныя часткі валакна, пыл пры апрацоўцы льну’ (Шатал.). Паводле Сл. паўн.-зах., магчыма, запазычанне з літ. dùlkes ’пыл, пылок ад раслін’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крышчы́ны1адходы пасля апрацоўкі воску’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. крышчыны2.

Крышчы́ны2 ’гушча ад квасу’ (Шн., Малч.). Ад крышыць (гл.). Утворана з суфіксам ‑чына (Сцяцко, Афікс. наз., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)