надбудо́ва, -ы, мн. -ы, -до́ў, ж.

1. гл. надбудаваць.

2. Тое, што надбудавана.

Цагляная н. дома.

3. Сукупнасць ідэй і поглядаў грамадства (палітычных, прававых, рэлігійных, мастацкіх, філасофскіх), адпаведных ім устаноў і ідэалагічных грамадскіх адносін, якія вызначаюцца эканамічным базісам і, у сваю чаргу, уздзейнічаюць на яго.

|| прым. надбудо́ўчы, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацыяналі́зм, -у, м.

1. Ідэалогія і палітыка ў галіне нацыянальных адносін і культуры, якая зыходзіць з ідэй нацыянальнай перавагі пануючай нацыі і супрацьпастаўлення яе іншым нацыям.

Барацьба з нацыяналізмам.

2. Пачуццё нацыянальнага самазахавання, якое асабліва праяўляецца ў пэўныя гістарычныя перыяды, калі нацыі пагражае небяспека.

|| прым. нацыяналісты́чны, -ая, -ае.

Нацыяналістычная палітыка.

Нацыяналістычныя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адле́гласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Прастора, якая раздзяляе два пункты, прамежак паміж чым-н.

Велізарная а. раздзяляе нас.

Трымаць на адлегласці (таксама перан.: пазбягаць блізкіх адносін, збліжэння з кім-н.).

2. Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці.

За гадзіну спадарожнік праходзіць велізарную а.

3. Больш-менш аддаленае месца; далечыня.

Перадача энергіі на далёкія адлегласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заканада́ўства, ‑а, н.

1. Укладанне і выданне законаў. Пытанні заканадаўства.

2. Сукупнасць прававых норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў цэлым або якую‑н. адну галіну грамадскіх адносін. Савецкае заканадаўства. Працоўнае заканадаўства. Фінансавае заканадаўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фетышы́зм, ‑у, м.

1. Пакланенне прадметам, фетышам (у 1 знач.).

2. перан. Сляпое пакланенне чаму‑н.

•••

Таварны фетышызм — арэчаўленне вытворчых адносін, якое ўзнікае ў таварнай гаспадарцы, заснаванай на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палі́тыка ’грамадская дзейнасць, барацьба, у якой адлюстроўваюцца карэнныя інтарэсы класаў і іх узаемаадносіны; дзейнасць дзяржавы ў галіне ўнутранага жыцця і міжнародных адносін’ (ТСБМ). З рус. поли́тика (Крукоўскі, Уплыў, 78), або хутчэй праз польск. polityka, якое з’яўляецца і крыніцай рус. слова, з лац. (ars) politika, грэч. πολιτική ад πόλις ’горад’ (гл. Фасмер, 3, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эскала́цыя, ‑і, ж.

Паступовае павелічэнне, узмацненне, пашырэнне чаго‑н. Эскалацыя вайны. □ [Андрэ:] «Я супраць такога разумення, як «якасць мастацтва». Гэта змяншае яго маштабы і садзейнічае эскалацыі цэн. «ЛіМ». // Нарошчванне ўзбраення імперыялістычнымі дзяржавамі, абвастрэнне міжнародных адносін.

[Ад англ. escalation — паступовае ўзмацненне, павелічэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разры́ў, -ры́ву, мн.ы́вы, -ры́ваў, м.

1. гл. разарвацца, разарваць.

2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.

Знайсці р. провада.

3. Перапынак, прамежак у часе.

4. перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.

Р. паміж тэорыяй і практыкай.

5. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.

Балюча перанесці р. з сябрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

немалава́жны, ‑ая, ‑ае.

Даволі важны, значны. З размоў.. [Анатоль] вынес адну немалаважную акалічнасць: будаваць камунізм без свядомых адносін да працы нельга. Асіпенка. Немалаважную ролю ў пашырэнні ўсяго новага, перадавога маглі б адыграць асабістыя сустрэчы спецыялістаў. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рапто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які надышоў, адбыўся раптам, нечакана. Раптоўны ўдар. Раптоўны дождж. □ Лёгкі і раптоўны шолах каля шыбы акна абудзіў .. Лабановіча. Колас. Раптоўны разрыў адносін паміж Альбрэхтам і Скарынаю дакументы тлумачаць сямейнымі акалічнасцямі апошняга. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)