вычарпа́льны, ‑ая, ‑ае.

Усебаковы, поўны, канчатковы. Вычарпальная характарыстыка вобраза. Вычарпальны адказ. Вычарпальнае вызначэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцепану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. (разм.).

Зрабіць рэзкі рух плячыма.

Пасажыр сцепануў плячом у адказ.

Ад нечаканасці яго сцепанула (безас.).

|| незак. сце́паць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дазвані́цца, ‑званюся, ‑звонішся, ‑звоніцца; зак.

Разм. Звонячы, атрымаць адказ на званок. Дазваніцца да таварыша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрэаты́пны в разн. знач. стереоти́пный;

~нае выда́нне — стереоти́пное изда́ние;

с. адка́з — стереоти́пный отве́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адбо́й1 (БРС) < рус. отбой. Новае запазычанне.

Адбо́й2 ’частка саней’ (Масл.) да біць (гл.).

Адбо́й3 ’удар у адказ’ (Шат.). Гл. біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́йкі, -ая, -ае.

1. Рашучы, смелы.

Б. хлопец.

2. Скоры, жвавы.

Б. адказ вучня.

Бойка (прысл.) адказваць на пытанні.

3. Поўны руху, ажыўлены.

Б. рынак.

|| наз. бо́йкасць, -і, ж.

Б. характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддары́ць, -дару́, -до́рыш, -до́рыць; -до́раны; зак., каму (разм.).

1. Зрабіць каму-н. падарунак у адказ на атрыманы.

2. перан. Аддзякаваць, адплаціць чым-н. за ласку, паслугу.

|| незак. аддо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Усебакова ўзважыць, падрыхтавацца да вырашэння чаго-н.

А. план далейшага дзеяння.

А. адказ на пытанне.

|| незак. абду́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абду́мванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухсэ́нсавы, ‑ая, ‑ае.

З дваякім сэнсам; які можна дваяка разумець. Двухсэнсавы адказ. Двухсэнсавае становішча. Двухсэнсавы жарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотата́ксіс, ‑у, м.

Спец. Рухальная рэакцыя раслінных і прасцейшых жывёльных арганізмаў у адказ на дзеянне святла.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і táxis — размяшчэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)