Вярну́цьаддаць узятае або атрымаць згубленае’; ’прымусіць або папрасіць вярнуцца назад’; ’заняцца пакінутай справай’ (БРС, Яруш.); ’звярнуць з дарогі’ (КТС, Гарэц., Бяльк., Касп.); ’нахіліць, хіліць’; ’ісці (аб дыме з коміна)’; ’капаць зямлю’ (БРС); ’нагаворваць’ (БРС, Шат.); ’згарнуць кудзелю да прадзіва’ (Жд., 1). Укр. вернути ’атрымаць назад’; ’абярнуць адзін раз’; ’паварочваць’; ’схіляць да чаго-небудзь’; ’вяртаць’, рус. верну́ть: арханг. ’прыводзіць у абарачэнне’, йонаўск. ’схіляць да чаго-небудзь’; ’вяртаць назад’, каш. vernǫc, славен. vŕniti ’вяртаць, вярнуць’, серб.-харв. вр́нути ’вярнуць’; ’звярнуць, павярнуць, збочыць’, макед. врне ’вярнуць’, балг. върна ’вярнуць’; ’аддаць назад’; ’прымусіць вярнуцца’. Прасл. vьrnǫti < vьrtnǫti (Шанскі, 1, В, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

посмея́ние книжн., уст. пасме́шышча, -шча ср., мн. нет;

отда́ть на посмея́ние адда́ць на пасме́шышча;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́дкуп, -у, мн. -ы, -аў, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: права на спагнанне дзяржаўных падаткаў, на манапольнае вядзенне гандлю, якое перадавалася казной прыватным асобам за грашовы ўзнос.

Вінны в.

Аддаць на в. што-н. (перан.: у поўнае распараджэнне).

|| прым. адкупны́, -а́я, -о́е.

Адкупная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́рма і дарма́, прысл.

1. Бясплатна, за нішто.

Аддаць д. мех бульбы.

2. Бескарысна, марна.

Ні адной гадзіны не страціў д.

Д. вы хвалюецеся, усё будзе добра.

3. у знач. часц. Хай, так і быць.

Не хопіць бульбы? — Д.!

Дадасі яшчэ гароху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

1. Тое, што і абмяняць.

П. быка на індыка (прымаўка пра абмен дрэннага на яшчэ горшае).

2. Аддаць перавагу каму-, чаму-н.

Не прамяняю самасад ні на якія цыгарэты.

|| незак. праме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паві́нен, -нна, у знач. вык.

1. каму. Абавязаны аддаць доўг.

Сусед мне п. пяцьдзясят рублёў.

2. з інф. Абавязаны зрабіць што-н.

Мы павінны змагацца за мір.

3. з інф. Пра тое, што адбудзецца абавязкова, непазбежна або мяркуецца адбыцца.

Ён п. хутка з’явіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уручы́ць, уручу, уручыш, уручыць; зак., каго-што, каму-чаму.

Перадаць з рук у рукі, аддаць асабіста каму‑н. Уручыць пісьмо. Уручыць тэлеграму. Уручыць дыплом. □ [Пісар:] — Прабачайце, Андрэй Пятровіч, што патурбаваў вас: я павінен уручыць вам пакет, бо мне прадпісана аддаць яго пад распіску. Колас. / Пра медалі, ордэны. Перад вечарам генерал уручыў узнагароды. Мележ. // перан. Даверыць. Нам Радзіма ўручыла скаткі, Аўтаматы і спакой граніц. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казуісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на казуістыцы. Казуістычная тэалогія. Казуістычныя тонкасці. □ — Ты ж, трэба аддаць табе справядлівасць, пытанні ставіў казуістычныя, — хваліць следчыцкі талент Янкі Андрэй. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́рнуць ’штурхнуць, піхнуць’ (Юрч., Жд. 2), ’ткнуць, даць’ (Юрч., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’апусціць, усадзіць’ (Сл. ПЗБ), ’аддаць грошы’ (гарад., Нар. ск.). Відаць, дзеяслоў на ‑ну‑ ад імітатыва тор3 (гл.); менш верагодна ад торкнуць (гл.), шляхам спрашчэння спалучэння зычных у сярэдзіне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збэ́йсаць ’згубіць’, мсцісл. ’дарэмна растраціць’ (Юрч. Фраз. 2), збайса́ць ’згубіць, аддаць, знасіць’ (Мат. Гом.), ’здратаваць, стаптаць, знішчыць’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад бэйбас, байбак ’гультай’ (гл.): *з‑бэйбас‑аць ’прагультаяваць’? Параўн. яшчэ лат. bèigts ’закончаны, згублены, мёртвы’, beĩgas ’канец, смерць’. Гл. яшчэ збэ́рсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)