шматабяца́ючы, -ая, -ае.

Які падае вялікія надзеі, прадракае што-н. значнае.

Ш. студэнт.

Шматабяцаючая паездка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штыль², -я́, мн. -і́, -ёў, м.

1. Востры стрыжань.

2. Тое, што і штых (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экле́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (кніжн.).

Тое, што і эклектызм.

|| прым. эклекты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экрані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Зрабіць (рабіць) экраніраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмансіпі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Правесці (праводзіць) эмансіпацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́тнас, -у, м. (спец.).

Від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, што ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́йка, -а, мн. -і, я́ек, н.

Тое, што і яйцо (у 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчыбу́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Зрабіць што‑н. незвычайнае; такое, што выклікае здзіўленне. [Шарахоўскі:] — Летась «ФД» гэтакі адчыбучылі, Амерыку перакрылі. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́калаціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; зак., што.

1. Тое, што і акалаціць.

2. перан. Разм. Спагнаць сілай, прымусам; з цяжкасцю атрымаць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Разм. Дакранаючыся да паверхні чаго‑н., тручыся, пашкодзіць што‑н.

2. Тое, што і абмуляць.