клапо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і клапатлівы. Клапотны чалавек. Клапотны дзень. □ Настаўнікі.. праводзілі свой летні адпачынак хто на радзіме, хто на паўдні, хто ў клапотным, але заўсёды прыемным падарожжы. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Тое, што і камячыць. [Сяляне] .. шапкі рвалі з галавы і комкалі іх у каравых пальцах. Бядуля.
2. перан. Разм. Псаваць, паспешна скарачаючы, заканчваючы. Комкаць даклад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зі́мні, ‑яя, ‑яе.
Тое, што і зімовы. Зімні вечар. Зімняе адзенне. □ Сціхлі песні зімняй буры. Колас. — [Партызаны] цяпер за гарэлымі балотамі, на Ласіным востраве. Там у іх — зімні лагер, — адказала дзяўчына. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зімо́ўе, ‑я, н.
Тое, што і зімовішча; зімоўка (у 2 знач.). Зімоўе. Згорбленая хатка. І ў ёй гаворыць мне стары: «А ў рэчкі гэтай, браце, хватка — Загінуць можна без пары». Кусянкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змякчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм.
1. Тое, што і змякчыцца.
2. Памякчэць (пра надвор’е, клімат). Надвор’е змякчэла, схмурнела, і вецер ужо дзьмуў Няваду не ў твар, а ў плечы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяле́цца, ‑еецца; незак.
Разм. Тое, што і бялець (у 2 знач.). Апошняе праменне шпарка канала, запаноўваў змрок, але ў ім вельмі выразна бялеліся новыя бярвенні, устаўленыя ў старыя млынавыя сцены. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лампа́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Памянш. да лампада; тое, што і лампада. Ягупла падняўся і пачаў разглядаць багата прыбраныя на куце іконы, перад якімі вісела лампадка. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лукаві́на, ‑ы, ж.
1. Круты паварот, выгіб (ракі, берага і пад.). Сёння .. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі. Гамолка.
2. Тое, што і лука (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макро́цце, ‑я, н.
1. Тое, што і макрата.
2. зб. Разм. Пра што‑н. мокрае, набраклае вадой. Цётка Арына як не крыкнула на мяне: — Скідай гэтае макроцце ды на печ! Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макрэ́ча, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і макрата. [Дождж] нарабіў столькі макрэчы, што здавалася, вадою набрыняла нават жалеза на дахах. Васілёнак. Пасля сумнага туману і .. макрэчы сёння зноў паказалася сонца. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)