карале́ва, ‑ы; Р мн. ‑леў; ж.
1. Жан. да кароль (у 1 знач.). // перан.; чаго або якая. Разм. Пра жанчыну, якая вылучаецца сярод іншых у якіх‑н. адносінах, у якой‑н. дзейнасці. Каралева балю. Каралева прыгажосці.
2. Жонка караля.
3. Разм. У шахматах — тое, што і ферзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каранты́ш, ‑а, м.
Разм. Пра чалавека малога росту. — Ат, не прыставай. Я доўга не буду, толькі пабачу аднаго чалавека і прыйду, — супакоіў яе Лявон, прысадзісты, шырокі ў плячах карантыш. Дамашэвіч. — Не, браток, ты заставайся, — Адказаў малому Вася, — Ад цябе ўцякла і мыш. Да спаткання, карантыш!.. Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карму́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Прыстасаванне (у выглядзе карыта, скрынкі і пад.), у якое закладваюць корм для жывёлы, птушак. Птушыная кармушка. □ У кармушках зелянела атава. Броўка.
2. Разм. пагард. Пра месца, дзе можна пажывіцца, набыць што‑н. для сябе незаконным спосабам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́хацца, ‑аецца; безас. незак., без дап. і чым.
Пра магчымасць дыхаць, умовы для дыхання. Лёгка дыхалася на ўлонні прыроды. Шахавец. І хоць нейкае нечуванае багацце раптоўна і не прыйшло, але праз усе гады добра елася і пілося, добра працавалася і слаўна дыхалася цудоўным скіп’ёўскім паветрам. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жу́дасна,
1. Прысл. да жудасны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё страху, трывогі. Жудасна.. зрабілася Амялляну, калі застаўся з канём адзін у лесе. Колас.
3. прысл. Разм. Вельмі, надзвычайна. І ці знаеш, — як жудасна хочацца жыць, Калі скрозь наліваецца сілаю поле. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забяле́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць бялець, стаць белым. Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў. Гартны. Забялелі, зружавелі яблыні і вішні. Бялевіч.
2. Вылучыцца сваім белым колерам, паказацца (пра што‑н. белае). Наперадзе забялелі палаткі. □ Азёры, азёры, азёры ў далі забялелі. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Прыняць груз у нейкай колькасці (пра сродкі перавозкі грузу). Баржа нагрузілася вугалем.
2. Узяць у рукі або ўскласці на сябе які‑н. груз для пераноскі. Нагрузіцца чамаданамі.
3. перан. Разм. Узяць на сябе якія‑н. абавязкі, даручэнні. Нагрузіцца прафсаюзнай работай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́сіцца, ‑вешуся, ‑весішся, ‑весіцца; зак.
1. Кончыць сваё жыццё самагубствам праз павешанне. Зося параніла нажом свайго гаспадара, а сама хацела павесіцца. Бажко.
2. Налегчы ўсім цяжарам на каго‑, што‑н. і павіснуць. Павесіцца на руку сябра.
•••
Павесіцца на шыю — навязацца (пра жанчыну ў адносінах да мужчыны).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагубля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.
Згубіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Нас, нарэшце, узялі з сабой. Але папярэдзілі: — Глядзіце ж, не пагубляйцеся ў бары... Грамовіч. Аказваецца, не ўсё тое, што ведалі хлопцы з пятага класа, пагублялася ў час бадзяння па рынках і чыгуначных станцыях. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Чутка, размова; вестка. Па вёсцы паўзла няпэўная пагудка пра.. паход з бомбай. Асіпенка. Увогуле,.. людская пагудка ўбірала забастовачныя падзеі ў фарбы гераічнасці. Гартны.
2. Напеў, мелодыя, песня. Я для нівы пагудку зайграю, Каб радзіла спарней дабрын[ю]. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)