іншамо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які гаворыць на іншай мове; напісаны на іншай мове. Іншамоўнае насельніцтва. Іншамоўныя выданні. // Які належыць іншай мове. Іншамоўны ўплыў. Іншамоўныя словы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кало́дзежны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да калодзежа. Калодзежны журавель.
2. Які ажыццяўляецца, праводзіцца пры дапамозе калодзежаў (у 2 знач.). Калодзежная здабыча нафты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампле́ктны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камплекту. Камплектны выпуск прадукцыі. Камплектная пастаўка дэталей. // Які ўтварае камплект, знаходзіцца ў камплекце. Камплектнае абсталяванне. Камплектны нож.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заго́нны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да загона 1. Загонная пасьба.
заго́нны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да загона 2. Загоннае паляванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад значыць 1.
2. у знач. прым. Які мае на сабе які‑н. знак; мечаны. Значанае дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макулату́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да макулатуры (у 1 знач.). Макулатурная маса.
2. перан. Які з’яўляецца макулатурай (у 2 знач.). Макулатурны твор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяво́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзяўчыны; які належыць дзяўчыне, дзяўчатам, уласцівы ім. Дзявочыя гады. Дзявочая сукенка. Дзявочы голас. Дзявочы інтэрнат. Дзявочая прыгажосць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́казны, ‑ая, ‑ае.
1. Які можа быць даказан. Доказнае палажэнне.
2. Які з’яўляецца добрым доказам, пацвярджае што‑н.; пераканаўчы, грунтоўны. Доказная аргументацыя. Доказнае пярэчанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́псульны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капсулы. Капсульны гідраагрэгат.
ка́псульны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капсуля. // З капсулем. Капсульны пісталет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кары́нфскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да старажытнагрэчаскага горада Карынфа. // Які з’яўляецца выражэннем архітэктурнага стылю, што склаўся ў Старажытнай Грэцыі ў Карынфе. Карынфская калона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)