цюхця́й, ‑я, м.
Разм. неадабр. Непаваротлівы, няспрытны, абыякавы да ўсяго чалавек; няўклюда. [Дуня:] Ды хіба з такой галавой і ў тваіх гадах можна супакоіцца на тым, што ёсць? Эх ты цюхцяй! Губарэвіч. Колькі думалася [Галіне] пра тое, што там за вясковыя хлопцы. Дзікія і дзікаватыя. Цюхцяі... Ажно на табе. Самаму першаму палец у рот не кладзі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́кстранны, ‑ая, ‑ае.
1. Паспешны, неадкладны, тэрміновы. Экстранная тэлеграма. □ Машыніст заўважыў хлопчыка тады, калі ўжо і экстраннае тармажэнне не магло памагчы... Васілёнак. Шэмет папрасіў слова для экстраннага паведамлення. Лобан.
2. Які патрабуе неадкладнага ўмяшання, вырашэння і пад.; надзвычайны, непрадугледжаны. Сёння дзень не аперацыйны, калі не будзе якога экстраннага выпадку, то можна адчуваць сябе вальней. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
приуро́чить сов. прымеркава́ць, прызна́чыць, прыстасава́ць; (отнести к какому-л. времени) адне́сці;
приуро́чить изда́ние кни́ги к юбиле́ю писа́теля прымеркава́ць выда́нне кні́гі да юбіле́ю пісьме́нніка;
по не́которым при́знакам э́ту ру́копись мо́жно приуро́чить к трина́дцатому ве́ку па некато́рых адзна́ках гэ́ты ру́капіс мо́жна адне́сці да трына́ццатага стаго́ддзя.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мітурысы сабіраць ’трызніць з гарачкі’ (Бяд.). Няясна. Магчыма, звязана з рус. смал. митулить ’расказваць лухту’, ’несці лухту’, якое, мусіць, можна звязаць з мі́тусь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перачэ́ркнуць ’пераскочыць’ (Сцяшк. Сл.). Мабыць. больш імаверна можна дапусціць генетычную сувязь з гукапераймальным імітатывам чэрні — пра хуткі рух, параўн. гродз. чэрхагіь ’чыркаць, запальваць запалкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Празрэ́ткі (мн. л.) ’прыстасаванне для навівання пражы на вал красён’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Апісанне прыстасавання адсутнічае, таму можна выказаць толькі некаторыя меркаванні. Да рэдкі?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́шчы ‘прыгаршчы’: узяла мукі трэшчы (лід., Сл. ПЗБ). Няясна; мажліва, наватвор ад трэ́шчыць ‘пляскаць (у далоні)’, г. зн. столькі, колькі можна ўзяць у далоні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасля́
1. нареч. пото́м, по́сле;
гэ́та мо́жна зрабі́ць п. — э́то мо́жно сде́лать пото́м (по́сле);
2. предлог с род. по́сле; (со словами, обозначающими определённые отрезки времени — ещё) спустя́;
п. Но́вага го́да — по́сле Но́вого го́да;
п. не́калькіх дзён — спустя́ не́сколько дней;
◊ п. до́жджыка ў чацве́р — по́сле до́ждичка в четве́рг
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жме́ня, ‑і, ж.
1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што‑н. Віктар падбег да балота, зачэрпнуў у жменю вады, змяшаў і пяском і прынёс Мірону. Маўр. Волька з задавальненнем расцёрла ў жмені колас, панюхала, паспрабавала на зуб. Васілевіч.
2. Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў далоні са сціснутымі пальцамі. Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня. Хадкевіч. // Пучок сарваных, зжатых раслін, які можна абхапіць далонню і пальцамі. Сухія, ломкія, спелыя сцёблы жменя за жменяю клаліся на перавяслы. Мележ.
3. перан. Нязначная колькасць, нямнога каго‑, чаго‑н. Туліцца каля платоў Жменя худых цялят. Танк.
•••
Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы. У сонцы дзён, у зорнасці начэй Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́шні, ‑яя, ‑яе.
1. Які перавышае патрэбную ці ўстаноўленую колькасць, норму. Лішні экземпляр кнігі. Лішнія грошы. □ [Гарлахвацкі:] Па-мойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце... Крапіва. // Празмерны, залішні. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых вокан, не прапускаюць у дом лішняга сонца. Лужанін. [Егер] трымаў сябе вельмі асцярожна, не дазваляючы сабе ніводнага лішняга руху. В. Вольскі.
2. Такі, без якога можна абысціся; непатрэбны. [Дзіміна:] Кашын патрэбен быў пры штурмаўшчыне. Пры рытмічнай жа рабоце ён лішні. Карпаў. // Непажаданы. Марыля зрабілася зусім чужой і лішняй у .. хаце. Брыль. Сцёпка дастаў з кішэні некалькі памятых лісткоў, азірнуўся, каб не было лішніх сведак. Колас.
3. Дадатковы, дабавачны. — Маленькі агонь можна і ў будане трымаць. — Дым будзе, ды і месца для яго лішняе трэба. Маўр.
•••
Без лішніх слоў гл. слова.
Лішняя капейка гл. капейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)