знітава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца, зак.

1. Зак. да нітавацца.

2. перан. Злучыцца, з’яднацца. Яшчэ мацней прыціснуўся да частаколу, знітаваўся з ім, зрабіўся частаколінаю я. Баранавых. Мне карцела: можа .. [Анастасся Паўлаўна] што больш пэўнае ведае пра дзядзьку Пракопа, з лёсам якога цяпер гэтак знітаваўся і мой. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малава́та, прысл.

Разм. Не зусім дастаткова; крыху, мала. Малавата дзеці сёння елі. / у знач. вык. Склаўшы.. лістоўку, хлопцы задумаліся, як яе падпісаць. Паставіць адно слова «партызаны» — малавата. Якімовіч. Прапах травой, прапах ракой, Прапах лазой, рачною мятай. Ды толькі радасці такой Было тады мне малавата. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Любая, каханая (у 2 знач.). Мне не забыцца ранку Прыгожаю вясной, — Хадзілі мы з каханкай Дарожкай залатой. Броўка.

2. Тое, што і палюбоўніца. Міхась пакутаваў, не маючы досыць рашучасці .. парваць з .. выпадковай каханкай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаля́зка, ‑а, н.

1. Разм. Лязо гэбля, фуганка, барана і пад. — Цэх план дае, дык якая гаворка пра стамескі, жалязкі, — садзіцца на крэсла і смяецца начальнік. Мыслівец.

2. Абл. Прас, які награваюць на агні. Учора [маці] прасавала мне кофту і жалязкам пляму іржавую пасадзіла!.. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.

Знаходзіцца ў стане журбы; сумаваць, маркоціцца. Над рэчкай журацца каліны, Іх радасць ветрам аднясло. Пушча. З прыгожай доляй я заручаны; Ты, маці, не журыся. Пысін. // па кім-чым. Нудзіцца, сумаваць. І маці родная мая Ўсё журыцца па мне. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм. Напісаць што‑н. нядбайна або дрэнна; надрапаць. [Рамір] выняў з кішэні запісную кніжку, вырваў адтуль лісток, неразборлівымі каракулямі накрэмзаў адрас. Асіпенка. Васілінка ўздыхнула і на адваротным баку фатаграфіі алоўкам накрэмзала: «Мне хутка 7 год». Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́шкам, прысл.

Разм.

1. Моўчкі. Ка мне схілілася ты нішкам На грудзі, поўныя вясны. А там, над рэчкаю, ў зацішку Маўчалі ў беразе чаўны. Трус.

2. Непрыкметна для іншых; употай. Яша курыў нішкам яшчэ ў партызанах, але камандзір не раз прабіраў яго за гэта. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выліць усё, многае, выліць што‑н. з многіх пасудзін. [Мішэль] і сіласу каровам за мяне наносіць і свінням вёдры з ядою пацягае, у кармушкі павылівае, і вады напампуе, і нават, убачыўшы, што я бялізну развешваю сушыць, прыйдзе паможа мне. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасэ́сар, ‑а, м.

1. Гіст. Уладальнік пасэсійнага завода.

2. Уст. Арандатар маёнтка або фальварка. — Э-э, — абазваўся пан, — што ж, я пусціў цябе стаць на маёй зямлі адной нагою, а ты захацеў на ёй цэлым тулавам легчы. Не-не, мне дробных пасэсараў не трэба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць ​1 — пераваліць ​1 (у 1 знач.).

2. Разм. Перавалачны пункт. Цяпер мне засталося яшчэ пабываць на «перавалцы». Так фамільярна называюць мазыране лесаперавалачную базу, самае старое прадпрыемства на Пхове. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)