сцадзі́ць, сцаджу, сцэдзіш, сцадзіць; зак., што.
Зліць, выліць (вадкасць), працэджваючы праз што‑н. Сцадзіць малако ў збаны. // Зліць (вадкасць) з аселай гушчы або зліць (частку вадкасці) не боўтаючы. Сцадзіць ваду з крухмалу. // Убавіць якую‑н. колькасць. Сцадзіць малако з грудзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сцягнуць.
2. у знач. прым. У мовазнаўстве — які надвергнуўся сцяжэнню, усечаны. У мове паэтычных твораў (асабліва XIX і першай трэці XX стагоддзя) нярэдка сустракаюцца так званыя сцягнутыя, або ўсечаныя, формы прыметнікаў. Граматыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тлусце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца тлустым або больш тлустым. Прыязджаў дзядзька з млына і прывозіў навіну: — Аптэкар зноў ездзіў у Беласток сала зразаць з жывата! — От, крывасмокі! У цябе кішкі ад працы папрысыхалі да крыжа, а яны ўсё тлусцеюць! Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трансля́цыя, ‑і, ж.
1. Перадача па далёкія адлегласці маўлення, музыкі, відарысаў па радыё або тэлебачанні непасрэдна з месца дзеяння (тэатра, стадыёна і пад.). Трансляцыя канцэрта. Трансляцыя оперы з тэатра. Трансляцыя хакейнага матча.
2. Разм. Тое, што перадаецца такім чынам. Слухаць трансляцыю.
[Ад лац. translatio — перадача.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыно́жнік, ‑а, м.
1. Тое, што і трыножак. Сястра ідзе ў кухню. Яна бразгае дрэўкамі і грыміць трыножнікам, раскладваючы пад ім аганёк. Скрыган.
2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыя́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Кніжн. Адзінства, якое ўтвараецца трыма асобнымі прадметамі, паняццямі або часткамі, членамі.
2. У філасофскай сістэме Гегеля — трохступеньчатае развіццё ідэі, якое вызначае тры ступені ў развіцці з’яў рэчаіснасці: тэзіс, антытэзіс і сінтэз. Дыялектычная трыяда.
[Грэч. triás — тройца, траістасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́лава, ‑а, н.
Цела чалавека або жывёліны без галавы і канечнасцей. Стома ўсё больш абцяжарвала рукі, тулава, але .. [Васіль] не паддаваўся. Мележ. Цяпер .. [Чарнавус] падаўся тулавам крыху ўперад, падрыхтаваўся слухаць: цікава ўсё ж такі, што будзе гаварыць новы старшыня, чым здзівіць? Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрцэ́т, ‑а, М ‑цэце, м.
Спец.
1. Ансамбль з трох выканаўцаў, пераважна вакальны; трыо.
2. Музычны твор або частка музычнага твора для трох выканаўцаў (галасоў, інструментаў) са сваёй партыяй для кожнага.
3. Вершаваная страфа ў санеце, якая складаецца з трох радкоў.
[Іт. terzetto ад лац. tertius — трэці.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́барніцтва, ‑а, н.
Злачынства, звязанае з атрыманнем службовай асобай хабару, або дача ёй хабару. Хабарніцтва караецца законам. □ [Казік:] — Ну тут.. [войт] разгарнуўся ва ўсю шыр — квітнее, брат, і хабарніцтва, і нахабнасць, і самавольства, а пан войт плавае, як сыр у масле. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́кі,
1. прым. нескл. Шаравата-зялёны, зелянковы. І сярод.. [людзей] быў рослы хлопец у лёгкім шэрым паліто, з-пад якога выглядвала вайсковая гімнасцёрка і штаны колеру хакі. Марціновіч.
2. нескл., н. Тканіна або форменнае адзенне такога колеру. Быць апранутым у хакі.
[Ад інд. khaki — колер гразі, зямлі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)