упхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. З намаганнем пранікнуць, прабірацца куды‑н.; уціснуцца. Але вось паказаўся з-за рога аўтобус, усе разам кінуліся да яго, некаторы час ціскаліся ў дзвярах і нарэшце ўпхнуліся ўсярэдзіну. Курто. // перан. Умяшацца ў што‑н., улезці. — Вечна ты ўпхнешся! — накінуўся [Сяргей] на Гарыка і Руля. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
услы́х, прысл.
Уголас, каб было чутно іншым. Чытаць услых. □ — Ну вось. У добры шлях, — услых пажадала Таня і зайшла ў вагон. Даніленка. Надыходзілі экзамены, выпускнікі ўслых марылі аб будучым, сачылі за аб’явамі ў газетах, выбіралі навучальныя ўстановы. Чарнышэвіч. «Я — камуніст», — думаў.. [Вася] з нейкай асаблівай яснасцю і прашаптаў услых гэтае гордае слова. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утка́ць, утку, утчэш, утчэ; утчом, утчаце, уткуць; пр. уткаў, уткала; зак., што і чаго.
1. Уплесці, уставіць шляхам ткання нітку, паласу ў тканіну.
2. Ткучы, вырабіць што‑н. у якой‑н. колькасці.
3. Пакрыць скрозь тканым узорам; упрыгожыць шляхам ткання. Уткаць ручнікі золатам.
4. Зрасходаваць у працэсе ткання. За дзень уткала кілаграм пражы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Зберагчы сябе, пазбегнуць якой‑н. небяспекі, чаго‑н. шкоднага, непажаданага; уберагчыся. У мелкіх, зробленых на скорую руку акопах цяжка было ўхавацца. Лобан. // Захавацца ў цэласці; не прапасці. [Казік:] — Нічога ж [з дакументаў] не засталося, ні дзедавага пашпарта, ні яго даведак, а картка гэта ўхавалася і блукала ўслед за мной... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́фа, ‑ы, ж.
Разм. пагард. Пустая, легкадумная дзяўчына або маладая жанчына, якая думае толькі аб уборах, гульнях і пад. [Макарэнка:] — Калі дзяўчына наша, то ўгаворваць не давядзецца, сама схопіцца за даручэнні, а калі фіфа якая-небудзь, лепш не звязвацца... Новікаў. Возіць жонку-кралю Ён па магазінах: Тая ўся ў каралях — Фіфа, не жанчына. Маеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цягаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты. Валы — цягавітая, пакорлівая скаціна, корму ёй дабіраць не трэба, а работы адзін вол зробіць за трое коней. Пестрак. [Дырэктар:] — Цяжкі цэх, ясна. Там не кожны падніме. Туды трэба чалавека цягавітага, з галавой, такога, што можа любую справу на ногі паставіць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цянёк, ‑ньку, м.
Зацененае, халаднаватае месца; халадок. Ляжала ў цяньку дварняжка і цікавала вачыма за спакойнымі рухамі дзеда. Лынькоў. Сонца пачынае прыпякаць. Але хавацца ад яго куды-небудзь у цянёк не хочацца. Васілёнак. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі; Бруіліся ў цяньку іх хвалі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысціня́, ‑і, ж.
Тое, што і чыстата. Глядзіць Змітрок уздоўж шырокай вуліцы, што пралягла між доўгіх карпусоў, і дзівіцца: якая наогул чысціня! Ваданосаў. Неба над намі было незвычайнай чысціні. Агняцвет. [Тоня] пахіснула маю веру ў шчырасць, у чысціню адносін, у каханне, якое мацней за смерць. Шамякін. [Алеся] мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпарга́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Лісток паперы з запісамі, лічбамі, формуламі, фармуліроўкамі і пад., якім карыстаюцца тайна ад выкладчыка ў час экзаменаў або праверкі ведаў. За час, які ён [Алік] патраціў на гэтую шпаргалку, відаць, можна было назубок вывучыць не толькі тэарэму, але і падрыхтаваць усе ўрокі. Краўчанка.
[Ад польск. szpargały — непатрэбныя, спісаныя паперы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаня́ і шчанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня сабакі, а таксама ваўчыцы, лісы і пад. Сука шызая ў палацы Радзівіла Прынесла шывых трох шчанят. А. Александровіч. / Разм. груб. Пра дзіця. [Лабыш:] Ты што, сапраўды спадзяешся стаць маім зяцем?.. Лепш я шчанят тваіх гадаваць буду, а дачкі сваёй за цябе, галетніка, не аддам. Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)