дыяпазо́н, ‑у, м.

1. Сукупнасць усіх гукаў ад ніжэйшага да вышэйшага, даступная якому‑н. музычнаму інструменту або чалавечаму голасу. Дыяпазон голасу. Дыяпазон спевака.

2. перан. Аб’ём, размер чаго‑н. Дыяпазон інтарэсаў. Дыяпазон ведаў. // Шырыня здольнасцей, размах дзейнасці. Творчы дыяпазон артыста.

[Ад грэч. diá pasōn — праз усе (струны).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журна́л, ‑а, м.

Кніга або сшытак для перыядычнага запісу падзей, здарэнняў і пад. Журнал дзяжурства. Журнал бухгалтарскага ўліку. Журнал назіранняў. // Кніга для ўліку паспяховасці вучняў. У меру патрабавальная і строгая,.. [Святлана Міхайлаўна] засмучалася дрэнным адказам і ажно святлела, ставячы ў журнал пяцёрку. Шахавец.

[Фр. journal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мужыччо́, ‑а, н., зб.

Уст. (з адценнем пагардлівасці або лаянк.). Мужыкі (у 1, 2 знач.). Пілі [паны] маленькімі кілішачкамі, пакідаючы ў дне, не так, як мужыччо, шклянкамі і да дна. Сабаленка. [Мікалай Мікалаевіч:] — Мужыччо, а ў інтэлігентаў гуляюць, на французскі пранонс захварэлі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мясару́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Машына або ручная машынка, якая рэжа мяса, ператвараючы яго ў фарш. // перан. Пра кровапралітную бітву, вайну; пра месца, дзе адбывалася такая бітва. Лукавіцыну пашчаслівіла не папасці ў сусветную мясарубку — імперыялістычную вайну. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Пабываць дзе‑н., у каго‑н., прыйсці або прыехаць куды‑н., да каго‑н. [Карнею] цяпер няма часу наведаць маці ў бацькоўскім доме. Гроднеў. За тры дні малады Забродскі паспеў наведаць усіх сваякоў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навуго́льнік, ‑а, м.

1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

2. Накладка, звычайна металічная, якая служыць для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).

3. Невялікая трохвугольная паліца, якая вешаецца ў куце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насаро́г, ‑а, м.

1. Вялікая траваедная млекакормячая жывёліна з адным або двума рагамі на насавых і лобных касцях, якая жыве ў Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Белы насарог. Аднарогі насарог. Двухрогі насарог.

2. Вялікі буры жук з рогам на галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўтыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Уваткнуць куды‑н. або ў што‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Моладзь наўтыкала вярбовых калоў, і ўраслі яны ў зямлю, распусцілі вецце. Чарнышэвіч. Апрануў [Сцяпан] на сябе чырвоны жупан, у шапку наўтыкаў бліскучых птушыных пер’яў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаб’е́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, на якім яшчэ не ездзілі; не прывучаны да язды (пра коней).

2. Такі, на якім мала ездзілі (пра сані, калёсы і пад.), неабкатаны. Неаб’езджаны вазок.

3. Такі, па якім зусім або даўно не ездзілі (пра дарогу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Адкінуць, адкідаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Паадкідаць каменне з дарогі.

2. перан. Разм. Вярнуцца зноў да ўсіх, многіх (пра хваробу). Паадкідала хвароба і тых, хто ішоў на папраўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)