разбу́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбудзіць.
2. у знач. прым. Якога разбудзілі, прымусілі прачнуцца. На стрэлы дазорных з хат выскачылі разбуджаныя партызаны і чырвонаармейцы. Галавач. Разбуджаны балоты кулік два разы падаў тонкі палахлівы голас. Кулакоўскі.
3. перан.; у знач. прым. Які ажывіўся, стаў дзённым, актыўным. На чорных пажарышчах дзён мінулых Народ разбуджаны сабе сам ладзіць гаспадарку. Купала. Мы закружыліся Птушкай чырвонай Над Беларуссю Разбуджанай. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разду́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздуць.
2. у знач. прым. Разм. Павялічаны ў аб’ёме, уздуты. Зброі ў .. [Жэнькі] не было бачна, але Таццяна звярнула ўвагу на адтапыранае крысо кажуха і на раздутыя кішэні. Шамякін. Піліп — наш сусед, і ў яго сапраўды быў вол, шэры, худы, з раздутым, пераплеценым жыламі жыватом. Ваданосаў.
3. перан.; у знач. прым. Разм. Непамерна павялічаны, неапраўдана вялікі. — У нашым цэху празмерна раздутае сярэдняе звяно. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расква́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расквасіць.
2. у знач. прым. Гразкі, размочаны. Глянуўшы наперад, у расквашаную дарожную далячынь, Данік адчуў, як ад няспыннага напружання ў яго пачалі млець рукі, заныла спіна. Краўчанка. Рыгор, а за ім і Віця з расквашанай, але ўсё ж цвёрдай пад нагамі каляіны падаліся на абочыну. Паўлаў.
3. у знач. прым. Разбіты да крыві. [Маці], убачыўшы сына з расквашаным носам, накінулася на Андрэйку. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стапта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад стаптаць.
2. у знач. прым. Збіты, зношаны (пра абутак). Стаптаныя каблукі. □ [Соня] нагнулася і камічна паказала на свае стаптаныя парусінавыя туфлі. Ракітны.
3. у знач. прым. Вытаптаны, здратаваны, прыбіты да зямлі (пра расліны). Няшчадна паліла чэрвеньскае сонца, раз-поразу прыходзілася кідацца з шашы ў стаптанае жыта, у хмызняк і, прыціснуўшыся да зямлі, слухаць, як са страшным свістам праносяцца над спіной «месершміты». Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвы́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узвысіць.
2. у знач. прым. Размешчаны на больш высокім узроўні; высокі. Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі.
3. перан.; у знач. прым. Поўны глыбокага зместу, значэння; высакародны. З гэтай парослай муравою сцежкі, што вядзе мяне ад бацькоўскай хаты ў далёкі свет, пачынаецца тое, што мы называем вялікім і ўзвышаным словам Радзіма. Марціновіч. Рэвалюцыя акрыліла мастацтва прыгожымі і ўзвышанымі ідэаламі. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гатава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад гатаваць.
2. у знач. прым. Кіпячоны. Сырой вады Уладзік, ахоўваючы здароўе, не піў, у яго заўсёды была ў запасе гатаваная. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́езджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выездзіць.
2. у знач. прым. Утрамбаваны, убіты яздой; уезджаны, наезджаны. Сцежка.. прашылася праз гушчар і выбегла на выезджаную лясную дарогу. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абку́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абкурыць.
2. у знач. прым. Які зрудзеў, счарнеў ад дыму. [Вусы] былі не сівыя, як валасы і бровы, а рудыя, абкураныя. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квітне́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад квітнець.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане росквіту; пышны, прыгожы. Квітнеючы край.
3. Дзеепрысл. незак. ад квітнець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заку́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закурыць 1.
2. у знач. прым. Пакрыты дымам, сажай. Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)