Васіле́ц ’журавель звычайны’ (КЭС). Параўн. таксама веселе́ц, вэсэ́лык ’журавель шэры, Grus grus L.’ (КЭС). Укр. весе́ликназва жураўля, якую трэба ўжываць, калі яны прылятаюць вясной, замест жураве́ль, іначай будзеш жури́тися ўвесь год’ (Грынч.). Такім чынам, васіле́ц < веселе́ц; усё да вясёлы (слав. *veselъ). Назва табуістычная па паходжанню.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́ўскі (маркач) ’валашскі’ (Кліх.). Валоўскі < *валошскі да валахназва паўднёвых раманскіх народаў’. Гл. валошка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трактарэ́йка ’хатняя кветка (?)’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, назва ўзыходзіць да лац. trachycraterum, польск. chropawiec ’?’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тую́ба, тую́біна ‘абразлівая, лаянкавая назва маўклівага, лянівага чалавека’ (полац., Волк.). Няясна, параўн. туебень, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жа́ба, -ы, мн. -ы, жаб, ж.

1. Бясхвостая земнаводная жывёла з доўгімі заднімі канечнасцямі, бугрыстай, часта бародаўчатай слізкай скурай бурага, шэрага або зялёнага колеру, якая водзіцца ў вільготных мясцінах.

Травяная ж.

Ж. азёрная.

2. Тое, што і рапуха.

|| памянш. жа́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. жа́бін, -а.

Жабіна ікра.

Грудная жаба — бытавая назва стэнакардыі.

Пнецца як жаба на купіну (разм., пагард.) — лезці куды-н. напралом з мэтай дамагчыся свайго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліст², -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Тонкі плоскі кусок якога-н. матэрыялу.

Л. бляхі.

Л. паперы.

2. Пісьмо.

Атрымаць л.

3. Дакумент, якім што-н. пацвярджаецца або загадваецца (спец.).

Выканаўчы ліст — дакумент на права спагнання паводле рашэння суда.

Ты́тульны ліст — старонка ў пачатку кнігі, дысертацыі і пад., дзе надрукавана яе назва.

З ліста (іграць, чытаць) — адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі.

|| памянш. лісто́к, -тка́, мн. -ткі́; -тко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́кавіна, -ы, мн. -ы, -він, ж.

1. Цвёрдае ахоўнае покрыва некаторых беспазваночных жывёл у выглядзе вітай, авальнай або створкавай каробкі.

Р. малюска.

2. Назва розных прадметаў, якія сваім знешнім выглядам нагадваюць ракавіну (у 1 знач.).

Вушная р.

Мыцца над ракавінай.

3. Пустата ў метале, бетоне, гіпсе і пад., утвораная пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў цвёрды (спец.).

Усадачная р.

|| памянш.-ласк. ра́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. ра́кавінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вісмутназва хімічнага элемента’. Запазычана з рус. мовы, куды (пач. XVIII ст.) трапіла з нямецкай. Там першапачаткова (с.-н.-ням. Wesemot) абазначала ’кобальтавыя руды, якія здабываліся ў Саксоніі ў XVI ст.’ < Wiesenназва мясцовасці’ + muten ’вырабляць (руду)’, пасля — Wismut ’метал, здабыты ў Візэне’ (Клюге, 866; Шанскі, 1, В, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памор’е ’старая назва паўночных рускіх зямель на берагах Белага мора, Анежскага возера і рэк, якія ў іх упадаюць; старая назва паўночнай часткі Польшчы, якая прымыкае да Балтыйскага мора’ (ТСБМ). З рус. помо́рье < море; параўн. таксама польск. pomorze, чэш. pomoří (Фасмер, 3, 323). Сюды ж памор, паморка ’жыхар(ка) памор’я’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваню́х ’лясны клоп’ (Шатал.). Да ванець (гл.). Назва дадзена за непрыемны пах. Параўн. ванючка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)