Тузінак, ст.-бел. тузинокъ, тузынокъ ‘гатунак сукна’: сукна тузинку локти пять (1680 г., ГСБМ), параўн. смал. тузинок ‘сукно дрэннай якасці’ (Бел.-рус. ізал.). З польск. tuzinek, tuzynek ‘сукно сярэдняга гатунку’, вытворнага ад tuzin (Брукнер, 585), гл. тузін. Сюды ж ст.-бел. тузинковый: сукна тузинкового локтей пять (ГСБМ) з польск. tuzinkowyзроблены з тузінку’, ‘звычайны, просты, абы-які, дрэнны’, апошняе значэнне, відаць, з-за масавай вытворчасці ці продажу вялікімі партыямі (тузінамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бабро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бабра. Бабровы запаведнік. Бабровая хатка.

2. Зроблены з футра бабра. [Цар:] — Дам бабровую шапку і шубу саболлю, Колькі вокам акінеш — Чарназёмнага поля. Танк.

•••

Бабровы струмень гл. струмень.

Бабровыя гоны гл. гон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́ркавы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да корку (у 1 знач.). // Зроблены з корку. Коркавы пояс. Коркавая ручка. Коркавая падэшва.

•••

Коркавае дрэва гл. дрэва.

ко́ркавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кары галаўнога мозга. Коркавае рэчыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кажу́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кажуха (у 1 знач.). Кажушная латка.

2. Зроблены з кажуха або з аўчыны. Кажушныя рукавіцы. □ Ляпнула клямка, з дзвярэй выйшаў ускудлачаны стары ў палатняных сподніках і ў кажушнай камізэльцы. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́бачны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з лубу (у 2 знач.); лубяны. Лубачная каробка.

2. Надрукаваны з лубка (у 4 знач.). Лубачная карціна.

3. Які мае адносіны да таннай прымітыўнай літаратуры, што выдавалася ў дарэвалюцыйнай Расіі для простага люду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масянжо́вы, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які мае адносіны да мосенжу. // Зроблены з мосенжу. На камодзе красаваліся масянжовыя падсвечнікі. Бядуля.

2. Колеру мосенжу, бронзавы. Масянжовы загар. □ Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, трох[і] сутулаваты, унурысты і маўклівы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да руты; уласцівы руце. Рутавы ліст. Рутавы пах. // Зроблены, прыгатаваны з руты.

2. у знач. наз. ру́тавыя, ‑ых. Сямейства трапічных ці субтрапічных двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін, у лісцях якіх змяшчаецца эфірнае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тапара.

2. перан. Грубы, нязграбны, як тапаром зроблены. Тапорная мэбля. / Пра чалавека, яго фігуру, твар і пад. Лабановіч першы раз бачыць такую брыдкую, няўдалую жанчыну. Постаць яе няскладная, тапорная. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гато́вы, -ая, -ае; гато́ў, гато́ва.

1. да чаго і з інф. Які зрабіў усе неабходныя прыгатаванні.

Г. да ад’езду.

2. на што або з інф. Які схільны зрабіць што-н., з якім можа што-н. адбыцца.

Г. памагаць садзіць бульбу.

Бульба гатова зацвісці.

3. Канчаткова зроблены, годны для ўжывання, выкарыстання.

Абед г.

Гатовыя дэталі.

На ўсім гатовым (наз.).

4. толькі кар. ф., у знач. вык. Выражае канчатковы вынік якога-н. дзеяння або стану і ўжыв. ў знач.:

а) памёр, сканаў;

б) зусім п’яны (разм.).

Ужо гатоў!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зялёны, -ая, -ае.

1. Колеру травы, лісця.

Зялёная тканіна.

Зялёная фарба.

2. Пра колер твару: бледны, з зямлістым адценнем (разм.).

З. твар.

3. Які мае адносіны да расліннасці, які складаецца, зроблены з зелені (у 2 і 3 знач.).

Зялёныя насаджэнні.

З. корм.

4. Недаспелы, няспелы.

Зялёныя яблыкі.

Журавіны яшчэ зялёныя.

5. перан. Нявопытны з прычыны маладосці.

З. падлетак.

Молада-зелена (пра нясталую, нявопытную моладзь).

Зялёная вуліцаужыв. як сведчанне таго, што шлях для транспарту свабодны, святлафоры адкрыты; таксама перан.: пра бесперашкоднае праходжанне чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)