абасса́цца, ‑ссуся, ‑ссешся, ‑ссецца; зак.

Разм. Ссучы, перабраць меру. Тут аднаго хачу, нарэшце, я: Над байкаю мая каб не прапала праца, — Хай помніць кожнае ліслівае цяля, Што можна ссаць, ды можна й абассацца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замарыць.

2. у знач. прым. Моцна стомлены, змучаны. Замораны выгляд. □ Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, з якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злічы́ць, злічу, злічыш, злічыць; зак., каго-што.

Вызначыць суму, колькасць; пералічыць, палічыць. Агнёў на пуці не злічыш: і белыя, і зялёныя, і чырвоныя. Лынькоў. Алёшка не змог злічыць, колькі тут прайшло людзей, зблытаўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зні́шчыцца, ‑чыцца; зак.

Трапіўшы пад згубнае ўздзеянне каго‑, чаго‑н., спыніць сваё існаванне; знікнуць, загінуць. [Бамбардзіроўкай] накрывалася зямля крок за крокам. Так няйначай павінна была знішчыцца артылерыя, што спыніла тут увесь рух на ўсход. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бруха́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Таўстапузы, з вялікім жыватом. Шайдоб кінуў у сенцы сякеру і пайшоў у хлеў. Пагладзіў брухатую кабылу. Федасеенка. / у перан. ужыв. Далёка ў полі стаялі брухатыя самалёты — тут быў аэрадром. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буды́нак, ‑нка, м.

Жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне. Былі тут розныя будынкі: Гуменцы, гумны і адрынкі, Хлявы і стайні, і аборы... Колас. Але будынку Аб’яднаных Нацый У Маскве стаяць было б куды цяплей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быва́лешні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Які быў раней, былы, колішні. Дарога была цесная, вузкая. У бывалешнія гады па ёй вазілі з балота сена, і ўсю зіму тут скрозь на дрэўцах віселі зялёныя пасмы мурагу. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласі́на, ‑ы, ж.

1. Вырабленая скура лася ці аленя. Папружка з ласіны.

2. Мяса лася. Тут .. на ражне ласіна вяліцца — Дабаўка да пайка сухога. Хведаровіч.

3. толькі мн. (ласі́ны, ‑сі́н). Штаны з ласінай скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледаві́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і ляднік. Калісьці, да ледавіка, клімат тут [на Беларусі] быў вельмі цёплы. В. Вольскі. У адным месцы ледавік пакінуў велізарную строга сіметрычную гару, быццам насыпаў курган нейкаму казачнаму багатыру. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́пей, прысл.

Разм. Тое, што і лепш. — Рашайце, госці, самі, — раптам сказала [Антаніна Міхайлаўна]: — Ці тут мы сядзем за стол, ці можа лепей пойдзем у садок пад грушку? Колас. У гасцях добра, а дома лепей. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)