нажаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Перажыць страх; напужацца. [Хлопцы] ціха шапталіся і ўсё больш і больш наганялі на сябе страху. Яўхім і Даніла так пажахаліся, што ледзь не пераселі ў другое месце. Пальчэўскі. Трошкі адышоўшы ад перапуду, Генадзь угледзеў, што і воўка-спадарожніка нідзе не відно. Мабыць, ён таксама нажахаўся. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падка́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падказаць (у 1, 2 знач.).
2. Тое, што падказана. Пачуць падказ. □ Даўнія здымкі гартаю, што пацямнелі ад часу... Я кожны тут твар пазнаю без подпісу, без падказу. Лось. Гэта ж не жартачкі — навучыцца катацца на каньках так, як Эма! Без усякіх падказаў. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., што.
Вывучыць, засвоіць што‑н. з мэтай далейшага паўтарэння, выканання. Развучыць народны танец. □ Суровы, баявы матыў гэтай незнаёмай песні мне вельмі спадабаўся, і я тут жа, на слых, развучыў яе на раллі. Хомчанка. — [Рыгорка] так хораша вершы чытае. Вось мы яму пра калгас наш даручым развучыць. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тузані́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Бойка. [Віктар:] — Тузаніна ў кустах сведчыла, што і вораг яго [зайца] не надта моцны, калі яны так доўга тузаюцца. Маўр.
2. Намаганні ажыццявіць што‑н., важданне з чым‑н. А жыццё наўкола з яго штодзённым клопатам і тузанінай тым часам ідзе як і заўсёды, як вечна. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уляпі́цца, улепіцца; зак.
Разм.
1. Прыляпіцца, прыліпнуць. Фарба ўляпілася так, што не ададраць.
2. Учэпіста ўзяцца за што‑н., ухапіцца, учапіцца. Уляпіцца за поручні. □ — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман.. і сам уляпіўся за аглоблю. Колас. Ганна памкнулася спыніць [Костуся], але хлопец нічога не хацеў чуць і ўжо моцна ўляпіўся рукамі за клямку. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.
1. Абзывацца крыкам (у 1 знач.); паднімаць крык.
К. ад болю.
Крычаць, што аж у Крычаве чуваць!
2. Гучна гаварыць.
Не трэба к., гавары спакойна.
3. на каго (што). Гаварыць з кім-н. рэзкім тонам, лаяць каго-н.
К. на дзяцей.
4. перан. Шмат гаварыць пра каго-, што-н., многа пісаць у друку, прыцягваючы агульную ўвагу.
Так і крычаць газеты аб перамогах.
Аб такой падзеі нельга многа к.
◊
Крычма крычаць (разм.) — вельмі моцна крычаць (ад страху, крыўды і пад.).
Хоць гвалт (каравул) крычы (разм.) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.
|| аднакр. кры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ваўчынец ’воўчая ягада, Daphne’ (Інстр. II); ’Daphne mezereum L.’ Параўн. укр. вовчинець ’тс’ (таксама вовче личко, вовчі ягоди, вовчій перец і г. д.; Макавецкі, Sł. botan., 126). Рус. волчник, волчьи ягоды, чэш. vlčí lýko, польск. wilcze łyko, серб. вучје лико, ням. Wolfbast і г. д. (гл. Махэк, Jména rostl., 152). Утварэнне з суф. ‑ец ад ваўчыны. Названа расліна так, таму што ягады яе непрыгодныя для яды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нішча́ць ’худзець’ (Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, звязана з нішчаць (нищЪць) ’бяднець, даходзіць да галечы’ (Нас.), што ў сваю чаргу з нішчы ’бедны, жабрак’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ст.-бел. нищий ’тс’ (XVI ст.; Карскі, 1, 391), якое ўзыходзіць да прасл. *nisti‑, роднаснага ст.-інд. nistyah ’чужы, нетутэйшы’ (Фасмер, 3, 77). Адносна семантыкі параўн. рус. нищий ’жабрак’; ’сухарлявы, хударлявы’, ху́до‑бёдно ’больш-менш, так-сяк’ і інш. Гл. нішчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́цікі ’расліна боцікі, Aconitum L.’ (Кіс.). Ад назвы абутку — бот. Параўн. падобнае ў іншых мовах: укр. зозуліни черевички, черевички (Макавецкі, Sł. botan., 5–6), славац. pančušky (літаральна ’чаравічкі’; Махэк, Jména rostl., 47), ням. Schühlein ’Aconitum’ (літаральна ’чаравічак’; Мараль, Pflanzennam., 5 (5), 506). Расліна названа так, таму што чашалісцік нагадвае шлем або боты з шторамі (апісанне гл. Нейштадт, Определитель, 254). Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Райсто́пы мн. ’калготы’, расто́пы ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), растро́пы ’тс’ (Сл. рэг. лекс.). Відавочна, запазычанне з польск. rajstopy ’тс’, дзе, магчыма, на народны манер была адаптавана англійская канструкцыя rayon stockings, што азначае ’калготы ці шкарпэткі са штучнага шоўку’. Менавіта гэтае значэнне сведчыць аб нядаўнім запазычанні як у польскую, так і ў беларускую мовы. Бел. растопы, растропы, магчыма, пад уплывам растаптаць ’разнасіць’, растрапаць ’тс’ (магчыма, іранічныя ўтварэнні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)