аперы́раваць², -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (кніжн.).

1. Праводзіць ваенныя аперацыі², дзейнічаць.

А. у тыле ворага.

2. перан., чым. Карыстацца данымі, фактамі пры вывадах, доказах.

А. фактамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аташэ́, нескл., м.

Службовая асоба пры дыпламатычным прадстаўніцтве, якая з’яўляецца спецыялістам-кансультантам у якой-н. галіне; малодшы дыпламатычны ранг у ведамствах замежных спраў.

Гандлёвы а.

Вайсковы а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карака́ціца, -ы, мн. -ы, -ціц, ж.

1. Марскі малюск з групы галаваногіх, які пры небяспецы выпускае фарбавальнае рэчыва.

2. перан. Пра няўклюднага чалавека з кароткімі нагамі (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мультыпліка́цыя, -і, ж.

Кіназдымка паслядоўных фаз руху малюнкаў або лялек, у выніку якой пры дэманстрацыі на экране ў гледача ствараецца ілюзія іх руху.

|| прым. мультыплікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніжэ́й.

1. прысл. Далей (пры спасылцы на наступнае месца тэксту).

Аб гэтым будзе сказана н.

2. прыназ. з Р. Уніз ад чаго-н.

Зламаць нагу н. калена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панажы́, -о́ў, адз. по́наж, -а, м. (спец.).

Прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразіты́зм, -у, м.

1. Суіснаванне двух арганізмаў, пры якім адзін арганізм (паразіт) корміцца за кошт другога.

2. перан. Жыццё з чужой працы, дармаедства.

|| прым. паразіты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сма́льта, -ы, ДМ -льце, ж. (спец.).

Каляровае непразрыстае шкло ў выглядзе кубікаў або пласцінак, якое выкарыстоўваецца пры мазаічных работах.

Карціна са смальты.

|| прым. сма́льтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца сытым (у 2 знач.), адкормленым.

Пры доглядзе кабан расце і сыцее.

|| зак. рассыце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пасыце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уда́рнік², -а, мн. -і, -аў, м.

1. Частка затвора вінтоўкі, агнястрэльнай зброі або гарматы, якая разбівае капсуль патрона пры выстрале.

2. Дэталь у механізме, інструменце, якая ўдарае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)