Вя́зьмін ’жасмін’ (Др.-Падб., Гарэц., Яруш.). Дыялектная форма (з пратэтычным в‑) слова язмі́н (гл.), запазычанага з польскай мовы. Да фанетыкі параўн. вядва́бны < ядва́бны, вярмо́ < ярмо́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гру́нуць ’грукнуць, пачуцца’ (БРС). Здаецца, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gruchnąć ’з шумам раптоўна ўпасці, грукнуць’ і runąć ’паваліцца, грымнуць’. Магчыма, кантамінацыя гэтых дзеясловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзяк ’дзяк’. Рус. дьяк, укр. дяк. Запазычанне з грэч. мовы (διάκος). Гл. Фасмер, 1, 560; Бернекер, 1, 198–199; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 226.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўродзе ’накшталт’ (Бяльк.), рус. навроде ’тс’. Запазычана з рускай мовы ці ўтворана самастойна на базе рус. вроде ’тс’ (да род) пры дапамозе ўзмацняльнага прэфікса на-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манса́рда ’жылое памяшканне пад дахам’ (ТСБМ). З польск. mansarda, якое з франц. Mansard F. — прозвішча архітэктара (1598–1666). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), — з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Метэо́р ’распаленае цела касмічнага паходжання, якое хутка рухаецца ў зямной атмасферы’ (ТСБМ), мецео́р ’падаючая зорка’ (Інстр. I). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 90), запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Алего́рыя, ст.-бел. аллигория (1653), аллигоричный (1627) (Булыка, Запазыч.). Недакладна Крукоўскі, Уплыў, 85, які адносіць гэта слова да новых запазычанняў з рускай мовы. Гл. алягорыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апанава́ць. Прэфіксальна-суфіксальны дзеяслоў ад назоўніка пан ’той, хто валодае’; націск указвае на магчымасць самастойнага ўтварэння гэтага дзеяслова, а не запазычання яго з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драўля́ны, драўня́ны драўляны’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.). Беларускае ўтварэнне ад запазычанага з польск. мовы слова дрэ́ва (гл.; параўн. у Трубачова, Эт. сл., 4, 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазі́цыя ’месцазнаходжанне каго-, чаго-н., размяшчэнне; пункт погляду; думка’ (ТСБМ). З рус. пози́ция (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе праз зах.-еўрап. мовы з лац. positio ’становішча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)