суча́снасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць сучаснага (у 3 знач.); актуальнасць, злабадзённасць. Сучаснасць тэматыкі. □ Важна тое, як крытык разумее сучаснасць у літаратуры. «Полымя».

2. Сучасная рэчаіснасць, сучасная эпоха. Перад .. вачыма [Міхалкі] мільгала кінастужка, якая разгортвала на лесвіцы эпох развіццё чалавечай творчасці ад першабытнай пячоры да сучаснасць. Бядуля. Закончыўшы працу над кнігай, я адчуваю сябе так, як быццам пераступіў парог з мінуўшчыны ў сучаснасць. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускра́ек, ‑крайку, м.

Крайняя частка якой‑н. прасторы. Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Колас. Касцы стаялі на ўскрайку дарогі і з жалем глядзелі на знясіленых людзей. Прокша. // Край стала, ложкі і пад. Алена падышла, села на ўскрайку Галінага ложка, загаварыла зноў. Марціновіч. Маша зноў пагладзіла яго белую галоўку, затым адышла і села каля процілеглага ўскрайку стала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утра́та, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.

Разм. Тое, што і страта. Хто боль утраты зведаў, Той зразумеў да дна Праплаканыя вочы, Цану маршчын шматследных, Што прынясла вайна. Буйло. І з кожным пытаннем голас у Васіля змяняўся: то ў ім гучэў малады задор, то чуўся страх утраты любай дзяўчыны. Колас. Над свежаю ямаю — тры пахілыя ціхія бярозы, — схіліліся, нібы ад цяжару ўтраты. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́бельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шаблі. Шабельныя ножны. □ І дзеля яго [будаўніка] тут сабраліся тыя, Што некалі ў гэткім узросце, як ён, Ляцелі з Будзённым на схілы крутыя, На пікі густыя, пад шабельны звон. Гілевіч. // Узброены шабляй (шаблямі). Нехта знаёмы, знаёмы здалёк ідзе: Ці дожджыку кропля над заваддзю сіняй, Ці звонкае вяселле на высокім покуце... Ці шабельная ў мыльнай пене конніца. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматкаляро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Афарбаваны ў розныя колеры; рознакаляровых пярэсты. Высока над лесам красавалася шматкаляровая вясёлка. Бядуля. Па вялізным квадратным стале побач са столікам, на якім была размешчана радыёапаратура, ляжала шматкаляровая карта зоны. Хадкевіч.

2. Спец. Звязаны з атрыманнем адбіткаў тэксту, ілюстрацый, узораў і інш. у фарбах. Шматкаляровы друк. Шматкаляровая машына. // Надрукаваны ў некалькі фарбаў, некалькі колераў. Шматкаляровы малюнак. Шматкаляровая ілюстрацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Высо́кі (БРС, Бяльк., Яруш.). Рус. высо́кий, укр. висо́кий, ст.-рус., ст.-слав. высокъ, польск. wysoki, в.-луж. wusoki, н.-луж. wusoki, husoki, чэш., славац. vysoký, серб.-харв. вѝсок, ви̏ше, славен. visòk, vîše, балг. висо́к, више. Пашырана з выс‑ з дапамогай суф. ‑ок (параўн. рус. высь). Прасл. *v‑ūps‑okъ. Роднаснымі з’яўляюцца грэч. ὑψηλός ’высокі’, ὕψι ’высока’, ὕψος ’вышыня’, ст.-в.-ням. ûf ’на’, ірл. ós, uas ’навярху, над’ (> *aupso), гальск. uxello‑ ’высокі’, ст.-ірл. uasal ’тс’ (Фасмер, 1, 371; Махэк₂, 705; Брукнер, 639; Шанскі, 1, В, 231 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

алі́ва, ‑ы, ж.

1. Вечназялёнае паўднёвае дрэва сямейства маслінавых; масліна. Дык няхай гучыць над светам слова, Слова гневу ходзіць па зямлі, Каб пад сонцам цвіў мой край сасновы І алівы вашыя цвілі!.. Рудкоўскі.

2. Ядомы плод гэтага дрэва.

3. Алей, атрыманы з яго пладоў.

4. Змазачнае масла. [Пракоп:] Трактар каштуе вялікіх грошай: і сам ён дарагі, і бензін аплаціць трэба, аліву. Колас. У ваччу яшчэ стаялі высокія сцены, чорныя з жаўтаватым водлівам, машынная аліва на жалезных прэнтах і калёсах. Чорны.

[Лац. oliva.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

механі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да механікі (у 1 знач.). Механічны рух. Механічная энергія.

2. Які дзейнічае пры дапамозе механізмаў, машын; які апрацоўваецца пры дапамозе механізмаў. Механічныя граблі.

3. Звязаны з вырабам, рамонтам машын і механізмаў. Механічны цэх.

4. Тое, што і механістычны. Механічны матэрыялізм.

5. перан. Які дзейнічае без ўдзелу свядомасці; аўтаматычны. Механічнае завучванне прачытанага. □ Некалькі дзён марнаваўся няўдалы перапісчык над простаю, чыста механічнаю работаю і часта збіваўся з тропу. Колас. // Міжвольны. Механічныя жэсты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. панаваць.

2. Улада, уладанне. У сатырычным часопісе «Маланка», які сістэматычна выходзіў з пачатку 1926 г.. высмейваліся самыя змрочныя бакі панавання польскіх памешчыкаў і буржуазіі. Палуян. Фашызм на злом галавы, з нахабнай і агіднай хваткай злачынца рваўся да панавання над светам.. Перкін.

3. Перавага. Калі гаварыць пра стыль К. Чорнага, дык першае, што кідаецца ў вочы, — гэта панаванне ў мастацкай фразе дзеяслова. Юрэвіч.

4. Кіруючае становішча каго‑н., галоўнае, значэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́ціна, ‑ы, ж.

Высакародны метал шаравата-белага колеру, які вызначаецца высокай коўкасцю і цягучасцю і выкарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў, лабараторнага посуду і пад.

[Ісп. platina.]

плаці́на, ‑ы, ж.

Гідратэхнічнае збудаванне на рэках і іншых вадаёмах для падняцця ўзроўню вады з мэтай стварэння штучных вадасховішчаў, для атрымання энергіі і пад. Драўляная старая плаціна перагарадзіла рэчку. Асіпенка. З вёскі цераз узгорак .. вілася пешаходная сцежка, праходзіла ля млына цераз дарогу, пры самым мосце над рэчкай і плацінай, і бегла далей. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)