дагадзі́ць, ‑гаджу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каму-чаму.
Задаволіць каго‑н., зрабіўшы яму што‑н. прыемнае, патрэбнае і пад.; уладзіць (у 2 знач.). Жанчына з боку наглядала за сваім госцем, шчаслівая, што яму абед спадабаўся; яна была рада, што дагадзіла такому госцю. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дано́с, ‑у, м.
Тайнае паведамленне уладам, начальству аб чыіх‑н. недазволеных, процізаконных дзеяннях. — На вас данёс, валасны старшыня Язэп Брыль! Сам асабіста хадзіў да станавога прыстава з даносам! Колас. — За горадам была падпольная сходка, на якую паліцыя па нейчым даносе зрабіла аблаву. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапо́ўніцца, ‑ніцца; зак.
Стаць паўнейшым ад дабаўлення чаго‑н.; папоўніцца. Галена пісала да Гаруса: «...Пнівадзічы я добра памятаю, выехалі мы адсюль з бацькам, як мне было гадоў восем .. А пазалетась я ўлетку была ў Пнівадзічах, у родных па бацьку, уражанне дапоўнілася». Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарэ́злівы, ‑ая, ‑ае.
Вясёлы, жвавы, непаседлівы. Ева расла не па гадах бойкай, гарэзлівай дзяўчынкай. Асіпенка. // Гуллівы, хітраваты. Маня была не падобна да сястры: у яе шэрых вачах блукаў вясёлы, гарэзлівы агеньчык. Колас. Дзяўчына звонка засмяялася і паглядзела па Юрку сваімі гарэзлівымі вачамі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вітры́на, ‑ы, ж.
1. Спецыяльнае акно ў магазіне для паказу тавараў. У вітрынах магазінах, на фасадах дамоў ззялі віншавальныя словы: «З Новым годам, таварышы!» Шахавец.
2. Зашклёныя шафы, скрынкі для паказу розных прадметаў. Злева, на стэндзе, была вітрына з фотаздымкамі перадавікоў-калгаснікаў. Ваданосаў.
[Фр. vitrine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закасцяне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Акамянелы, цвёрды, як костка. — А было так: зямля — цэмент. Нарогамі не ўгрызціся ў цвёрдую, закасцянелую цаліну. Бялевіч.
2. перан. Тое, што і закаснелы. — Ні адна вёска не была такая цёмная, закасцянелая ў забабонах і прымхах, як Стычыны. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злашча́сны, ‑ая, ‑ае.
Які стаў прычынай няшчасця, непрыемнасці. Злашчасныя затокі, з-за якіх Аксён Каль так многа судзіўся, хадзіў, дабіваўся законнага права на іх, у плане значыліся на сялянскіх землях. Колас. Так, факт быў, была злашчасная выпіўка за зачыненымі дзвярамі крамы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мая (у 1 знач.). У тую майскую ноч была першая веснавая навальніца. Даніленка.
2. Які мае адносіны да свята 1‑га Мая; першамайскі. Шуміць наша радасць, Як майскі парад. Колас.
•••
Майскі жук гл. жук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маналі́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца маналітам. Маналітная парода.
2. перан. Моцна згуртаваны. Гэта была маналітная армія старых і юных, спалучэнне пачынальнікаў і завяршальнікаў адной вялікай ідэі, ідэі Леніна. Мікуліч. // Цэласны, з’яднаны. Літаратура сацыялістычнага рэалізму — маналітная па ідэйнай накіраванасці, па ідэалу. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўнава́та, прысл.
Разм. Даволі даўно. А жыла асоба гэта Не сягоння, — даўнавата, Калі шмат было паэтаў, А паэзіі не надта. Крапіва. Тут Зося не была даўнавата, і таму нават знаёмы шэра-блакітны гмах здаўся ёй па-новаму прыгожым — асабліва стройным і дарагім. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)