Га́блі ’вілкі з тупымі зубамі для насыпання бульбы’ (КЭС), ’вілы з густа пастаўленымі зубамі’ (Сцяшк.), укр. га́блі, ка́блі ’вілы з трыма зубамі’. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Gabel ’тс’. Рудніцкі (778) прымае для ўкр. непасрэднае запазычанне з ням., а Шалудзька (Нім., 28) мяркуе пра пасрэдніцтва польск. gabel.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даляга́ць ’балець, турбаваць, непакоіць, мучыць’ (пра арганізм) (зэльв., Сцяц.). Ужываецца толькі ў 3 ас. Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dolegać ’тс’. Да польск. дзеяслова гл. коратка ў Брукнера, 292 (пад lec). Параўн. ст.-бел. долегливость ’недамаганне’ (< польск. dolegliwość; гл. Булыка, Запазыч., 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́раб, орап (*вораб, *ворап) ’рабіна’ (Жыв. сл.). Да рабіна (гл.). Словаўтваральная структура тлумачыцца тым, што галіны рабіны пакрыты ягадамі, нібы чырвоным снегам. Параўн. вокідзь, окідзьпра снег на галінах. Тады о́раб (вораб) да *o‑ręb‑ь < rębiti < rębъ. Гл. рабы, ад якога паходзіць і рабіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аста́віць ’пакінуць’. (Яруш., КТС). Слова вядомае ў стараславянскіх тэкстах (оставити) было значна пашырана ў старарускай, адзначаецца не толькі ў рускай, але і ва ўкраінскай мове, таму думка пра ўжыванне слова як вынік рускага ўплыву ў Купалы (Ванковіч дыс.) патрабуе абгрунтавання. Утворана з прэфіксальнага о‑ + ставити.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атво́ная ’пакатая, спадзістая (пра страху)’ (Інстр. II). Рус. дыял. отвон(н)ый ’знешні’, ’пакаты, спадзісты’. Для значэння ’знешні’ слова этымалагізуецца лёгка, з тым самым вон‑, што ў вон‑кавы: з от + вън‑ьн‑ыи. Далейшае — перанос значэння на ’спадзісты’ звязаны, відаць, са стратай унутранай формы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барава́я: б. зямля ’ўрадлівая зямля’ (Шчарб.). Прыметнік баравы́ (ад *borъ ’бор’, гл.). У розных слав. мовах у залежнасці ад характару рэльефу гэты прыметнік азначае або дрэнную, або ўрадлівую зямлю. Рознае значэнне можа быць нават у блізкіх дыялектах. Падрабязна пра гэтую сітуацыю гл. Талстой, Геогр., 41.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міф ’старажытнае фантастычнае паданне’, ’вымысел’ (ТСБМ). Кніжнае запазычанне са ст.-грэч. μῡθος ’слова, мова, апавяданне, вестка’, ’апавяданне пра багоў і герояў’, ’байка, казка, вымысел’, прыстасаванае да візантыйскага вымаўлення (Фасмер, 2, 629). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77). ЕСУМ (3, 486) дапускае сувязь з myslь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надары́цца ’выдацца, трапіцца’ (ТСБМ). Запазычана з польск. nadarzyć się ’тс’, пра што сведчыць адсутнасць слова ў народных гаворках, ізаляваны характар у лексіконе літаратурнай мовы (гл., аднак, зда́рыцца, якое па тых жа меркаваннях таксама можа быць аднесена да запазычання), а таксама месца націску ў слове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накалпа́к ’вузлом на патыліцы (пра манеру завязваць хустку)’ (Сцяшк. Сл., маладз., Янк. Мат.), нъкалпык ’тс’ (міёр., Нар. сл.), накалпа́к ’абы-як (завязваць хустку)’ (Жд. 2). Да каўпак ’высокая шапка’ (гл.), захаванне л пасля галоснага сведчыць аб параўнальна новым запазычанні з цюрк. (рым.-тат.?) kalpak ’шапка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Партыкуля́рны ’прыватны, неафіцыйны; цывільны, не форменны (пра вопратку, адзенне)’ (ТСБМ). Ст.-бел. партикулярный, партыкулярный < польск. partykularny < лац. particulāris (Булыка, Даўн. запазыч., 238). Суч. бел. з польск. partykularny або з рус. партикуля́рный, якое праз польск. або ням. partikular ’тс’ з лац. particulāris (гл. Фасмер, 3, 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)