расхіста́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расхістаць.

2. у знач. прым. Які стаў слабым, няўстойлівым, хісткім. Па расхістанай драўлянай лесвіцы Алаіза падалася да дзвярэй. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчырване́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Моцна пачырванець, накрыцца румянцам. Грасыльда доўга глядзела ў агонь. Твар яе расчырванеўся ад вуголля. Пташнікаў. Ад хуткай хады па холаду .. [Юлька] расчырванелася. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэстаўра́тар, ‑а, м.

1. Спецыяліст па рэстаўрацыі прадметаў мастацтва, старых помнікаў і пад.

2. Прыхільнік рэстаўрацыі (у 2 знач.); той, хто імкнецца вярнуць, аднавіць стары палітычны лад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэтыра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Уст.

1. Адступленне войск.

2. Умацаванае месца (у крапасных збудаваннях і па палявых пазіцыях) для ўкрыцця і абароны ў выпадку адступлення.

[Фр. retirade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаабучэ́нне, ‑я, н.

1. Набыццё ведаў або якіх‑н. навыкаў шляхам самастойных заняткаў без настаўніка, па-за школай.

2. Спец. Аўтаматычнае змяненне спосабу функцыяніравання сістэмы. Самаабучэнне ЭВМ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацспабо́рніцтва, ‑а, н.

Сацыялістычнае спаборніцтва. Выклікаць на сацспаборніцтва. □ Паліна Нікандраўна ўчора ўвечары вярнулася з Літвы, куды ездзіла як член камісіі па праверцы сацспаборніцтва дзвюх суседніх рэспублік. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенако́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сенакосу. Пагоднай сенакоснаю парой, Нагружаны бухматымі вазамі, Зялёнай хмарай сунецца паром. Барадулін. // Прызначаны для касьбы травы па сена. Сенакосныя ўгоддзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смята́на, ‑ы, ж.

Густы і тлусты верхні слой сквашанага малака. Смятана з тварагом. Бліны са смятанай. □ Пад гарой аладак гнецца столік, І смятаны — аж па берагі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спераза́ць, сперажу, спяражаш, спяража; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і аперазаць. Банадысюк .. гэтак знячэўку сперазаў яго [Рыгора] па карку, што той .. ледзьве дапаў да свае хаты. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спі́сак, ‑ска, м.

Тое, што і спіс. Усіх, каго прынялі ў першы клас, настаўніца выклікала па спіску, размаўляла з імі. Навуменка. Старажытных [глагалічных] спіскаў знойдзена вельмі мала. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)