нездавальне́нне, ‑я, н.
Пачуццё непрыязнасць неадабрэння ў адносінах да каго‑, чаго‑н. «Вось нам бы такога гаспадара!» — гаварылі.. [калінінцы], ужо ўголас выказваючы нездавальненне сваім старшынёй. Брыль. У .. адказе [палешука] настаўнік пачуў нотку нездавальнення. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыстасава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан непрыстасаванага; няўменне прыстасавацца да чаго‑н. Цяпер старшыні ўсе прыезджыя, і.. [Дзям’ян] добра ведаў непрыстасаванасць іх побыту да новых умоў, ведаў, як падысці і наладзіць кантакт. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няя́сна,
1. Прысл. да няясны.
2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць яснага ўяўлення аб кім‑, чым‑н. [Вера Васільеўна:] — Для мяне, напрыклад, няясна, чаго вы так баіцеся вопыту Карніцкага, нават яго самога. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Адняць, адставіць ад чаго‑н. усё, многае. Пааднімаць драбіны ад сцяны.
2. безас. Паралізаваць многае. Ногі пааднімала.
3. Спыніць кармленне малаком маці — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паасцерага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго, з інф. і без дап.
Разм. Праявіць асцярожнасць. — Дзе ён [Сідаронак] цяпер? — У Пульгаях... Пагражае ўсё. Кажа, вернецца Каршукоў — сквітаемся... Паасцерагаўся б ты, Станіслаў Цітавіч. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паглыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што і чаго. Глытаць некаторы час. [Тодар:] — О, няхай цяпер сам [Каржакевіч] паглытае пылу, пакаштуе, што за смак. Крапіва.
2. каго-што. Праглынуць усіх, многіх або ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падагну́цца, ‑гнецца; зак.
1. Загнуцца пад што‑н., унутр чаго‑н. Край абруса падагнуўся.
2. Сагнуцца ў суставах (пра часткі цела). [Юстынь] прыхінуўся плячыма да сцірты, бы адчуваў — падагнуцца ногі, не ўстоіць. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пада́тлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць падатлівага. Падатлівасць матэрыялаў. □ [Кароль:] — Не, брат Нязвычны, не раджу я табе быць такім, як я, рахманым і падатлівым: ні да чаго не прывядзе гэта падатлівасць. Трэба быць цвёрдым. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзо́р, ‑а, м.
1. Брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго‑н. (прасціны, пакрывала і пад.). З-пад коўдры выглядае карункавы падзор. Палтаран.
2. У архітэктуры — карніз з разьбой. Вокны з падзорам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падраўнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Зрабіць паверхню чаго‑н. больш роўнай, гладкай. Дом у панядзелак павінна была прымаць камісія, і прараб з брыгадзірам лёталі, як апантаныя: тое — прыбяры, гэта — падраўнуй... Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)