аблажы́цца, ‑лажуся, ‑ложышся, ‑ложыцца; зак.

1. Аблажыць сябе чым‑н., накласці вакол сябе чаго‑н. Задумаўся Загорын.. Ён аблажыўся кнігамі, часопісамі. Алешка.

2. Пакрыцца чым‑н. па ўсёй паверхні. Неба аблажылася хмарамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нчык, ‑а, м.

Памянш. да канец (у 1, 5 знач.). // Пра востры ці звужаны канец чаго‑н. Кончык іголкі. Кончык носа. □ Некалькі год назад раней звычайнага — у ліпень — пажоўк кончык вяршаліны [таполі]. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замя́ць, ‑мну, ‑мнеш, ‑мне; ‑мнём, ‑мняце; зак., што.

Разм. Спыніць, перарваць; не даць чаму‑н. ходу. Замяць размову. Замяць справу. // Адцягнуць увагу ад чаго‑н.; зрабіць што‑н. непрыкметным. Замяць разгубленасць таварыша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарачы́ся, ‑ракуся, ‑рачэшся, ‑рачэцца; ‑рачомся, ‑рачацеся, ‑ракуцца; пр. зарокся, ‑раклася, ‑лося; зак.

Даць зарок, абяцанне ніколі не рабіць чаго‑н. Я зарокся з ім хадзіць. □ — Не, браце, зарокся і думаць пра .. [вершы]. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубаска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. неадабр. Смяяцца, жартаваць або насміхацца з каго‑, чаго‑н. — Ты да нас, а мы — да вас! Магамет да гары, а гара — к Магамету, — зубаскаліў Казік. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́са, прысл.

З асаблівай цягай да каго‑, чаго‑н.; прагна. Сумна, моташна ўдаве, Усё мужчыны ў галаве, Паглядае на іх ласа. Крапіва. Бабуля развязвае слоічак з мёдам, а Ніна ласа глядзіць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заснава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. заснаваць ​1 (у 1, 2 знач.). Заснаванне савецкіх рэспублік. Гісторыя заснавання горада. // Пачатак існавання, момант утварэння чаго‑н. З дня заснавання калгаса Ён быў старшынёю. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застрака́ціцца, ‑каціцца; зак.

Разм. Стаць стракатым ад чаго‑н., застракацець. [Партызан:] — Бачу — ляцяць са стрэльбамі ў руках нашы вяскоўцы, чалавек дзесяць. За імі — яшчэ. А праз хвіліну якую — агарод застракаціўся ад людзей. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачы́н, ‑у, м.

1. Разм. Пачатак чаго‑н., пачын. Язэп выцер пот. Зачын быў зроблены. Цяпер трэба было расставіць жанчын па дзялянцы. Асіпенка.

2. Пачатак песні, казкі, быліны, які характарызуецца своеасаблівым складам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збалансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

1. Аднавіць страчаную раўнавагу рухамі цела. Збалансаваць на канаце.

2. што. Прывесці ў правільныя суадносіны ўзаемазвязаныя між сабой часткі чаго‑н. Збалансаваць бюджэт. Збалансаваць рацыён кармлення жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)