ца́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Утвараць гукі, падобныя на лёскат зубоў. — Сяджу, калачуся, а .. [ваўкі] ўжо цахкаюць тут, ляскаюць зубамі. Сабаленка. Працаваў дзядзя Міша нажніцамі, але яны не цахкалі, а шапацелі, спявалі! Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адмага́цца ’не згаджацца’ (КЭС, лаг.), адмыгацца ’адмаўляцца’, ’як мага адказвацца’ (Бяльк.) да магчы (гл.). Незвычайная семантыка сведчыць у карысць калькі. Але існуе магчымасць тлумачэння: адмагацца : дамагацца, як адмаўляцца : дамаўляцца (Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 60). Тады тут адбыўся працэс аналагічнага словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́каўе ’поле, дзе скошана віка’ (віл., Шатал.). Да віка (гл.). Суф. ‑ўе < ov‑ьje тут другасны; першапачаткова лексема павінна была азначаць ’лісце і сцяблы расліны’ ў форме Nomen collectiva, пасля шляхам пераносу значэння атрымала функцыю Nomen loci. Параўн. яшчэ віко́ўя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дарэ́мнасць ’дарэмнасць’ (БРС, Нас.), дарэ́мны, дарэ́мна (Нас.). Укр. даре́мний, даре́мно, даре́мність ’тс’. Запазычанне з польск. daremny, daremność, daremnie. Аб запазычанні сведчыць гук «e» (зыходным тут з’яўляецца тв. склон польск. назоўніка darem, ад dar). Гл. Кюнэ, Poln., 50; Бернекер, 1, 179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матарэйка ’прылада ў самапрадцы, якая круціць нітку і намотвае на шпульку’ (Бяльк.). Утворана ад матор (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ěja. Гэта частка калаўрота з’яўляецца «асноўнай»: тут прадзецца нітка, намотваецца на шпульку, таму і выкарыстай суфікс nomen agentis (Слаўскі, SP, 1, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляву́жыць (плеву́жыць) ’моцна ліць (аб дажджы)’ (ТС), пляву́жыты ’ісці — аб праліўным дажджы і мокрым снезе’ (Клім.), У выніку кантамінацыі лексем ⁺злева, залева ’лівень’ і пля́га, пля́жыць (гл.). Магчыма, тут крыюцца больш старажытныя генетычныя сувязі, параўн. літ. pliaũpti ’ісці (аб моцным дажджы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыкоць ‘тыц’ (ТС). Выклічнік для перадачы аднакратнага дзеяння ад ты́каць (гл.); канец слова можа ўзыходзіць да інфінітыўнага суфікса або да ўзмацняльнай часціцы ‑ць (< прасл. *tʼь), параўн. польск. ‑ć: tobieć dam, чэш. ‑ť: toťтут’, ‘нядаўна, надоечы’ (ESSJ SG, 1, 329).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́чегоII (незачем) нареч., разг. няма́ чаго́; не́чага; (не надо) не трэ́ба;

не́чего об э́том говори́ть няма́ чаго́е́чага, не трэ́ба) пра гэ́та гавары́ць;

э́тим не́чего шути́ть гэ́тым не трэ́ба (не́чага) жартава́ць;

да тут и ду́мать не́чего ды тут і ду́маць няма́ чаго́е́чага);

не́чего спеши́ть няма́ чаго́е́чага, не трэ́ба) спяша́цца;

от не́чего де́лать ад няма́ чаго́ рабі́ць;

не́чего сказа́ть! што і каза́ць!, няма́ што і каза́ць!;

де́лать не́чего нічо́га не зро́біш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бруха́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Таўстапузы, з вялікім жыватом. Шайдоб кінуў у сенцы сякеру і пайшоў у хлеў. Пагладзіў брухатую кабылу. Федасеенка. / у перан. ужыв. Далёка ў полі стаялі брухатыя самалёты — тут быў аэрадром. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буды́нак, ‑нка, м.

Жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне. Былі тут розныя будынкі: Гуменцы, гумны і адрынкі, Хлявы і стайні, і аборы... Колас. Але будынку Аб’яднаных Нацый У Маскве стаяць было б куды цяплей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)