бесхрыбе́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае няцвёрды характар; няўстойлівы, беспрынцыповы. [Нагорны:] «Неабходна перш за ўсё ў сабе выхаваць пільнасць, нянавісць да ворага і вялікую любоў да сваіх людзей, якія апынуліся ў няволі. Іначай, які з мяне палітбаец, — бесхрыбетны чалавек». Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаво́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад гаварыць. Многа гаворана, ды мала сказана. З нар.
2. у знач. наз. гаво́ранае, ‑ага, н. Тое, што было выказана. сказана. Халімон успрымаў гаворанае, як заданне людзей, якім ён даўно падуладны. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гандо́ла, ‑ы, ж.
1. Доўгая аднавясловая пласкадонная венецыянская лодка з каютай, фігурным носам і высокай кармой.
2. Кабіна для людзей, механізмаў, прыбораў і пад. у стратастаце, дырыжаблі, аэрастаце.
3. Таварны вагон, у падлозе якога знаходзяцца люкі для высыпання грузу.
[Іт. gondole.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарбі́на, ‑ы, ж.
Выпукласць, акруглены выступ на чым‑н. Абшары балот змушалі людзей цесна сяліцца на гарбінах пясчаных выспаў, каб мець больш сухой зямлі пад пасевы. Дуброўскі. У сініх гарбінах гор, што цямнелі наводдаль.., збіраліся, дымячыся, навальнічныя хмары. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калатне́ча, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і калатня (у 1, 2 знач.). Але цяпер у Кашчавай хаце такая калатнеча кожны дзень, што аж вокны дрыжаць. Чарнышэвіч. З самай раніцы пачалася несусветная калатнеча ў вёсцы. Людзей зганялі на плошчу. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзівакава́ты, ‑ая, ‑ае.
З адзнакамі дзівацтва. Байкоў і Ірына Аркадзьеўна расказвалі адзін аднаму пра розных дзівакаватых, незвычайных людзей, з якімі ім давялося ў жыцці сустрэцца. Шамякін. Невялічкае і крыху дзівакаватае пісьмо павярнула зусім у іншы бок думкі Лабановіча. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канспірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
Захоўваць канспірацыю; таіцца, хавацца. Мірон стварыў ячэйку ў вёсцы, з якою амаль што не канспіраваўся, на нарадах шмат гаварыў і прарочыў хуткую міжнародную рэвалюцыю. Пестрак. — Чалавек павінен ведаць мясцовасць, людзей, умець найлепш канспіравацца. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднашэ́нне, ‑я, н.
Паднесеная рэч, падарунак. Паставілі [званары] карабы ў двары на ганку, і дзяк, як заўсёды, пачаў дзяліць паднашэнні. Лупсякоў. З кожным днём Радзішэўскі заўважаў, што ўсё менш і менш людзей наведвае «храм божы», змяншаюцца дары і паднашэнні. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарадзе́йства, ‑а, н.
Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, з дапамогай якіх уздзейнічаюць на людзей і прыроду. Насмешкі настаўніка над чарадзействам старожкі крыху пакрыўдзілі добрую і чуллівую бабку. Пшыркоў. Вядзьмар і шэпча, і заломы вырывае, і ўсялякім чарадзействам займаецца. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́рмія, -і, мн. -міі, -мій, ж.
1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.
Служыць у арміі.
Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).
2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.
3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій аднаго або некалькіх родаў войск.
Танкавая а.
4. перан., каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.
А. настаўнікаў.
А. змагароў за мір.
|| прым. арме́йскі, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)