абавя́заны, -ая, -ае.

1. з інф. Які мае што-н. сваім абавязкам.

Я а. дапамагчы таварышу.

2. каму-чаму. Які знаходзіцца ў даўгу перад кім-, чым-н.

Я многім а. гэтаму чалавеку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уто́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., каму-чаму.

1. Выконваць другую партыю пры спяванні або ігры на музычным інструменце (спец.).

Бас уторыць тэнару.

2. Паўтараць якія-н. гукі.

Лясное рэха ўторыць стуку сякеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хада́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

1. Перамяшчэнне на нагах.

Стаміцца ад доўгай хады.

2. Уласцівая каму-н. манера хадзіць; паходка.

Лёгкая х.

3. перан. Цячэнне, развіццё чаго-н., ход.

Х. падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвалі́ць, хвалю́, хва́ліш, хва́ліць; хва́лены; незак., каго-што.

Выказваць адабрэнне, пахвалу каму-, чаму-н. за што-н.

Х. вучня за выдатныя поспехі.

|| зак. пахвалі́ць, пахвалю́, пахва́ліш, пахва́ліць; пахва́лены.

|| наз. хвале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надуры́ць, ‑дуру, ‑дурыш, ‑дурыць; зак., каго.

Разм. У выразе: надурыць галаву каму — затлуміць каго‑н., пазбавіць здольнасці ясна разважаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., каго-што.

Зрэзаць брытвай начыста валасы сабе або каму‑н. Пабрыць бараду. Пабрыць хворага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Адпускаючы каму‑н. тавар, знарок ці памылкова адважыць менш, чым трэба. Абважыць пакупніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце.

Зак. да кранаць.

•••

Пальцам не крануць каго — не прычыніць ніякай шкоды каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вэ́ксаль, ‑я, м.

Пісьмовае абавязацельства заплаціць каму‑н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін. Заплаціць па вэксалю. Прад’явіць вэксаль.

[Ням. Wechsel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грубі́ць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак.

Гаварыць грубасці каму‑н. [Таццяна] пачынала кпіць са старых і нават крыху грубіла ім. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)