Баку́лы ’вочы’, баку́ла ’абманшчык’, баку́ліць ’дурыць, абманваць’ (Нас.). Хутчэй за ўсё да рус. баку́литьгаварыць, базікаць’ (< ба́каць, ба́ять, гл. Гараеў, 9; Фасмер, 1, 111). Значэнне ’вочы’, магчыма, другаснае. Параўн. абаку́ліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляме́ньдзіць, лімяньдзі́цьгаварыць шмат, не да месца, надаедліва’ (міёр., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. leménti ’балбатаць, мармытаць, няясна вымаўляць’. Аднак бел. словы былі ўтвораны з лімінда́ (гл.), якое да leménti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́каць ’аднеквацца, гаварыць «не»’ (Нас.). Ад не шляхам т. зв. ^‑суфіксацыі, пры дапамозе якой утвараюцца дзеясловы ад выклічнікаў, гукапераймальных слоў і г. д., параўн. нукаць, нокаць (ад но!) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́йкаць1 ’укалыхваць, люляць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ’пагаворваць’ (Нас.). Рус. ба́йкать ’тс’. Утварэнне ад выклічніка бай‑бай, што азначае «ўкалыхванне дзяцей», і вядомага ва ўсіх усх.-слав. мовах (з тыповым у адвыклічнікавых утварэннях суфіксам ‑к). Ёль (IF, 57, 11) лічыць бай‑бай (як і англ. bye, bye ’тс’) гукапераймальным. Аднак не выключаецца сувязь з слав. *bajatiгаварыць’ (гл. ба́іць), параўн. Брандт, РОБ, 18, 28. Фасмер (1, 106, 140) дапускае абедзве магчымасці.

Ба́йкаць2гаварыць што-н., плявузгаць’ (Юрч.), ’пагаворваць’ (Гарэц., Нас.). Рус. ба́йкать ’тс’. Утварэнне суфіксам ‑к‑ (частым у эмацыянальных дзеясловах) ад *bajatiгаварыць’ (гл. ба́іць). Суфікс ‑к‑ у слав. мовах меў значэнне фарманта дэмінутыўнасці ў дзеясловах (захаваўся як прадуктыўны, напр., у зах. гаворках укр. мовы, у зах. і паўд.-слав. мовах). З апошняй літ-ры гл. Чарнецкі, Мовознавство, 1970, 5, 42–48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагаво́рваць і пагава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Гаварыць аб чым‑н. час ад часу або з некаторага часу. Тут усе пагаворваюць аб салігорскім народным тэатры. Кулакоўскі. Шмат хто з калгаснікаў, у якіх хаты старыя, сталі пагаварваць адносна пабудовы камяніц. Гурскі. // Перадаваць чуткі. У раёне пачалі пагаворваць пра з’яўленне банды. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінава́ўца, ‑ы, Т ‑ам, м.

Асоба, якая падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе. Дзяржаўны, грамадскі абвінаваўца. □ Нарэшце ў Галі нібы прарэзаўся гнеўны голас, і яна пачала гаварыць не як сведка, а як абвінаваўца. Сабаленка. // Той, хто выкрывае перад грамадскасцю злачынную сутнасць дзейнасці якой‑н. асобы, сацыяльнай групы або ўкладу жыцця. Абвінаваўца самаўладства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які бесперастанку лапоча, трапечацца; шумлівы. Абапал машыны цягнуліся вузлаватыя дубы, шызыя танклявыя грабы, несціханыя лапатлівыя асіны. Мележ.

2. Схільны многа і бесперастанку гаварыць; балбатлівы. Клопікаў збіраўся .. вызверыцца на гэтае лапатлівае стварэнне [Любку], але афіцэр лагодна махнуў рукой. Лынькоў. // Несціханы, шумны, балбатлівы. Антон, стомлены лапатлівай .. гаворкаю, маўчыць. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; незак.

Гаварыць ціха і невыразна; бубніць. Чалавек стаяў, прыпёршыся да варот, цяжка варушыўся і мармытаў сабе нешта пад нос. Зарэцкі. Платон нешта мармыча, пераварочваецца на другі бок і засынае зноў. Пестрак. Гартаю тоўсты сшытак у клетку.. Там сапраўды вершы.. — Ану, не мармычы, чытай уголас! — падганяюць хлопцы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэклама́цыя, ‑і, ж.

Выразнае чытанне мастацкіх твораў на памяць; майстэрства выразнага чытання. Шапятовіч праваліўся з сваёй дэкламацыяй: сам ледзь не плакаў, чытаючы творы, а хлопцы засталіся абыякавымі. Кучар. // перан. Штучна прыўзнятая манера гаварыць. Сустракаюцца ў .. [зборніку] і творы, якія з’яўляюцца мімалётным водгукам на падзеі, і творы, у якіх пачуццё падменена дэкламацыяй. Шкраба.

[Ад лац. deklamatio — выпрацоўка красамоўства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпрэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Адхіліць, не даць чым‑н. займацца, прымусіць пакінуць месца, пасаду. [Сымон:] Я думаю! Гэта ж не жартачкі! — ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць. Купала. І чаму.. [Васіль] не абсек тады Клыбіка, не адпрэчыў: знайшоў калі гаварыць пра школьныя справы, пагаварыў бы днём! М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)