вы́слізнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца. Рыба выслізнула з рук.
2. перан. Разм. Хутка і непрыкметна выйсці, уцячы адкуль‑н. Ціхенька, каб [мама] не заўважыла, дзяўчынка выслізнула за дзверы і выбегла на вуліцу. Арабей. [Камандуючы:] — Закрывайце ўсе шляхі адыходу ворагу, забіце, зашпаклюйце апошнія шчыліны, праз якія ён можа выслізнуць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́трыманы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вытрымаць.
2. у знач. прым. Строга паслядоўны, устойлівы. Вытрыманы стыль дэкарацый.
3. у знач. прым. Які ўмее валодаць сабою. Болей за ўсіх вытрыманым і спакойным аказаўся Нічыпар Янкавец. Колас.
4. у знач. прым. Даведзены да пэўнага гатунку працяглым захоўваннем. Вытрыманы сыр, каньяк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмежава́цца, ‑мяжуюся, ‑мяжуешся, ‑мяжуецца; зак.
Звесці сваё дзеянне або дзейнасць да пэўнага кола пытанняў. Галынскі гэтую ўсмешку адгадаў, але абмежаваўся тым, што падзякаваў Пілацееву за тлумачэнне ягоных палітычных перакананняў. Галавач. // Задаволіцца пры вырашэнні якога‑н. пытання чым‑н. нязначным. [Хруст:] — Як бачыце, вінаваты чыстасардэчна прызнаўся ва ўсім. Таму прапануецца абмежавацца папярэджаннем. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квіты́, у знач. вык.
Разм. Разлічыліся, расквіталіся. — Апошні воз бульбы, Андрэй Дзям’янавіч, у лік плана адправіў на нарыхтоўчы пункт. З дзяржавай мы квіты. Хадкевіч. — Вазьміце граду, а то і дзве з нашага агарода за хатай, і будзем квіты, — прапаноўвалі адзін перад адным памяркоўныя хлопцы, але стары ўпарта стаяў на сваім. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца крамяным; цвярдзець, налівацца. Алесь раптам успамінае, што ў Тасьчынага бацькі ў гародчыку крамянеюць раннія яблыкі. Хадановіч.
2. Станавіцца здаровым, бадзёрым (пра чалавека). [Халадок] здаровы, ад яго крамянееш і адчуваеш; як падужэў ад працы і загару за лета. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кругавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да круга, адбываецца па кругу. Кругавы маршрут. Кругавыя працэсы.
•••
Кругавая абарона — лінія абароны, якая ўтварае замкнуты ланцуг вакол якога‑н. пункта.
Кругавая парука — а) калектыўная адказнасць усіх членаў якой‑н. групы людзей за дзеянні гэтай групы або асобных яе членаў; б) узаемнае ўкрывальніцтва, узаемная выручка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэліге́нтны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да інтэлігента, да інтэлігенцыі. Інтэлігентная праца.
2. Уласцівы інтэлігенту, інтэлігенцыі. Інтэлігентны выгляд. □ За сталамі на ўслонах сядзелі хораша апранутыя маладыя і сталыя людзі інтэлігентнага аблічча. Лось.
3. Адукаваны, культурны. Інтэлігентная сям’я. □ Камандзірам гэтага ўзвода быў Усевалад Жастоўскі, чалавек вельмі памяркоўны, ветлівы, інтэлігентны. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кавяла́, ‑ы́; мн. кавёлы (з ліч. 2, 3, 4 кавялы́), кавёл; ж.
Разм. Самаробны драўляны пратэз для нагі. Мыліцы Уладысь паставіў дома за ложкам — гэта больш святочнае прыладдзе, — а для работы змайстраваў кавялу: хоць не так і хораша, а — зручна. Скрыган. Дзядзька быў інвалід, на кавяле, і з аднастволкай. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампаньён, ‑а, м.
1. Той, хто складае кампанію каму‑н., разам з кім‑н. удзельнічае ў чым‑н. Фёдар Міхайлавіч Мешчаракоў спяшаўся на аб’ект, і я папрасіўся да яго ў кампаньёны. Дадзіёмаў. Міхась іграць перастаў, а за ім змоўклі галасы і яго кампаньёнаў. Скрыган.
2. Член прамысловай або гандлёвай кампаніі.
[Фр. compagnon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрапа́сціцца, ‑пашчуся, ‑пасцішся, ‑пасціцца; зак.
Разм. Прапасці, падзецца невядома куды. Вылез з палаткі і Лета. Шырокай далонню правёў па барадзе, падкінуў некалькі галін пад таган. — Дзе ж Хмара запрапасціўся? — спытаў у Кіры, калі яна вярнулася. Лукша. — Дзе ж гэта вы так запрапасціліся? — Начавалі ў тым сяле, што за ляском. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)