палі́ца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. Прымацаваная да сцяны або зробленая ў сцяне, шафе гарызантальная дошка для розных прадметаў (кніг, посуду і інш.).

2. Месца для ляжання ў пасажырскім вагоне.

Верхняя п.

3. Тое, што і адвал¹ (у 3 знач.).

|| памянш. палі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. палі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пансіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў замежных краінах: закрытая сярэдняя навучальная ўстанова з інтэрнатам і поўным забеспячэннем вучняў.

П. шляхетных дзяўчат.

2. Тое, што і пансіянат (уст.).

3. Утрыманне на поўным забеспячэнні таго, хто жыве ў каго-н.

Пакой з пансіёнам.

Жыць на поўным пансіёне.

|| прым. пансіённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ражо́к¹, -жка́, мн. -жкі́; -жко́ў, м.

1. мн. ро́жкі, -жак; гл. рог¹.

2. Тое, што і рог¹ (у 2 знач.).

3. Назва розных вырабаў, прадметаў у выглядзе рога¹, трубкі з расшыраным канцом.

4. толькі мн. Харчовы прадукт у выглядзе коратка нарэзанай макароны.

Наварыць ражкоў.

5. Лапатачка для надзявання абутку.

|| прым. ражко́вы, -ая, -ае.

Ражковае дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыбушы́ць, -бушу́, -бу́шыш, -бу́шыць; -бу́шаны; незак. (разм.).

1. каго (што). Патрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны.

2. перан., што. Разварочваць, разрываць што-н., даставаць, вымаць усё тое, што знаходзіцца ў чым-н.

Т. чамадан.

3. перан., каго-што. Рабіць вобыск, трэсці каго-н. (груб.).

|| зак. вы́трыбушыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тры́зніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.

1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне.

Хворы трызніў.

2. Гаварыць з упэўненасцю пра тое, чаго няма, не існуе.

3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно; марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца.

|| наз. тры́зненне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тума́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Згушчэнне дробных кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, якое робіць паветра непразрыстым.

Над лугам слаўся густы т.

2. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад.

Махорачны т.

3. перан. Тое, што перашкаджае правільна ўспрымаць і разумець навакольны свет.

Т. у галаве.

|| прым. тума́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. каля каго-чаго, па чым. Хутка і спрытна рабіць што-н., займацца чым-н.; клапаціцца пра каго-, што-н.

У. каля печы.

2. каля каго-чаго і за кім-чым. Тое, што і увівацца.

У. каля начальства.

3. Хутка рухацца, круціцца.

Трос круціўся, увіхаўся.

|| наз. увіха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харчава́нне, -я, н.

1. гл. харчавацца, харчаваць.

2. Паступленне і засваенне пажыўных рэчываў, неабходных для жыццядзейнасці жывога арганізма.

3. Тое, чым хто-н. харчуецца; характар, якасць ежы.

Дыетычнае х.

4. Прыпасы прадуктаў.

Сяляне дзяліліся з партызанамі харчаваннем.

Грамадскае харчаванне — сістэма забеспячэння насельніцтва ежай праз сталовыя, рэстараны, закусачныя і інш.

|| прым. харчава́льны, -ая, -ае.

Х. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чвя́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі.

2. Ісці па чым-н. мокрым, гразкім, утвараючы характэрныя гукі.

3. Тое, што і чаўкаць (у 1 знач.).

4. Па́даць, утвараючы глухі, мяккі гук.

|| аднакр. чвя́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 3 і 4 знач.).

|| наз. чвя́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Леге́нда ’народнае паданне аб якой-небудзь падзеі, асобе, якое выдаецца і ўспрымаецца як імавернае’, ’вымысел, што-небудзь неверагоднае’, ’сукупнасць умоўных знакаў на карце, плане’, ’надпіс на манеце’, ст.-бел. леенда ’апавяданне’ (1646 г.), смал. легендить ’малоць лухту, бязглуздзіцу’. Запазычана са ст.-польск. мовы (Булыка, Запазыч., 186) або з с.-лац. legenda ’жыцці святых, апавяданне пра жыццё святога’ < legendusтое, што трэба чытаць (штодзённа) у царкве (касцёле)’ < legere ’чытаць’ (Слаўскі, 4, 114–115; Фасмер, 2, 473 з літаратурай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)