пасто́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стачыць ​1 усё, многае.

пасто́чваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стачыць ​3 усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Абадраць у многіх месцах, кругом або ўсё, многае.

П. кару на дрэвах.

П. ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабсыха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Абсохнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Адзенне паабсыхала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадкрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адкрыць усё, многае або адкрыць што-н. у многіх месцах.

П. дамы культуры ў вёсках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Адарваць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. дошкі ад сцяны.

П. людзей ад работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак., каго-што.

Узяць, забраць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. усе рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак., што.

1. Зварыць усё, многае.

П. усё мяса.

2. Варыць некаторы час.

П. мяса хвілін дваццаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыбіва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Выбіцца, прабіцца на паверхню — пра ўсё, многае.

Дзе-нідзе ўжо павыбівалася першая траўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Выключыць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. са спісаў.

П. святло ва ўсіх пакоях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыкру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выкруціць усё, многае або што-н. у многіх месцах.

П. шрубы.

П. бялізну.

П. дзіркі.