нагну́ць, -гну́, -гне́ш, -гне́; -гнём, -гняце́, -гну́ць; -гні́; -гну́ты; зак.
1. што. Сагнуўшыся, нахіліць, накіраваць уніз.
Н. галаву.
Н. галінку дрэва.
2. чаго. Нарабіць, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго-н. гнутага.
Н. дуг.
|| незак. нагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.); наз. нагіна́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́ваз, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вывозіць — вывезці (у 1, 2 знач.).
2. Агульная колькасць вывезеных за мяжу тавараў; экспарт; проціл. увоз, імпарт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзевятна́ццаць, ‑і, ліч. кольк.
Лік і лічба 19. Дзевятнаццаць памножыць на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 19. Дзевятнаццаць рублёў. □ Маладому [чалавеку] было год дзевятнаццаць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мно́жнасць, ‑і, ж.
Граматычная катэгорыя, якая абазначае вялікую колькасць чаго‑н. Выражаючы няпэўную множнасць, зборныя назоўнікі ўжываюцца звычайна толькі ў форме адзіночнага ліку. Граматыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Закруціць, завінціць вялікую колькасць чаго‑н. Назакручваць гаек.
2. каго-чаго. Абкруціць, ахінуць з усіх бакоў многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Калупагочы, аддзяліць, дастаць нейкую колькасць чаго‑н. Пакуль гаспадыня насіла салому, Мікола накалупаў гліняную міску мёду. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.
Купіць вялікую колькасць чаго‑н. [Даніла:] — Паглядзі там у торбе, чаго я накупляў, толькі дай мне спачатку павячэраць. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наслаі́ць, ‑слаю, ‑слоіш, ‑слоіць; пр. наслаіў, ‑слаіла; заг. наслаі; зак., чаго.
1. Накласці слаямі. Наслаіць цеста.
2. Падзяліць на слаі нейкую колькасць чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нассыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Ссыпаць адкуль‑н. або куды‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Нассыпаць пяску з воза. Насыпаць збожжа ў засекі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
настры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрышэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; зак., чаго.
Нарэзаць якую‑н. колькасць чаго‑н. (нажніцамі, спецыяльнай машынкай і пад.). Настрыгчы воўны. Настрыгчы валасоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)