ляск, -у, м.

1. Кароткі, звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень.

Л. ланцугоў.

2. Рэзкі, сухі гук пры лясканні чым-н.

Л. пугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маланкаадво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вертыкальны металічны стрыжань, злучаны провадам з зямлёй, які служыць для аховы будынкаў ад прамых удараў маланкі; громаадвод.

|| прым. маланкаадво́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́крыф, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Старажытны твор з біблейскім сюжэтам, у якім дапушчаны адступленні ад афіцыйнага веравучэння і таму адхілены царквой.

|| прым. апакрыфі́чны, -ая, -ае.

Апакрыфічная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асвятлі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́тліцца; зак.

Стаць светлым, асветленым, бачным.

Вуліца ярка асвятлілася.

Твар чалавека асвятліўся шчаслівай усмешкай (перан.: стаў радасным ад усмешкі).

|| незак. асвятля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́церціся, вы́труся, вы́трашся, вы́трацца; вы́церся, -церлася; вы́трыся; зак.

1. гл. выцерці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вынасіцца, знасіцца ад трэння.

Паліто выцерлася.

|| незак. выціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вя́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Падаваць час ад часу слабы голас.

2. Гаварыць пустое, не вартае ўвагі.

|| аднакр. вя́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. вя́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клю́чнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Слуга ў панскім маёнтку, у распараджэнні якога знаходзіліся прадукты харчавання і ключы ад месцаў іх захоўвання.

|| ж. клю́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кругле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца круглым (у 1 знач.), круглейшым.

Вочы ад здзіўлення круглеюць.

2. Таўсцець, папраўляцца.

|| зак. акругле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пакругле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледзяны́, -а́я, -о́е.

1. гл. лёд.

2. Пакрыты лёдам.

Ледзяная горка.

3. Вельмі халодны.

Ледзяная вада.

4. перан. Адубелы ад холаду.

Ледзяныя пальцы.

5. перан. Пагардліва халодны.

Л. позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы.

Ты, я бачу, тут зусім запрацаваўся.

2. Захапіўшыся работай, забыцца пра час.

З. да глыбокай ночы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)