свой, свайго́, м.; свая́, сваёй, ж.; сваё, свайго́, н.; мн. свае́, сваі́х.

1. займ. прынал. Які належыць сабе, мае адносіны да сябе, з’яўляецца асабістым набыткам.

Пабудаваць сваё жыллё.

Любіць сваю вёску.

Наведаць сваіх землякоў.

Выказаць свае адносіны да падзей.

Жыць са сваіх грошай.

Свая хатка — родная матка (прыказка).

2. Уласцівы толькі дадзенай асобе або прадмету; своеасаблівы.

У гэтай прапанове ёсць свае перавагі.

3. Уласцівы чаму-н., прызначаны менавіта для дадзенай акалічнасці, прадмета.

На ўсё свая пара.

На ўсё ёсць свае законы.

4. Родны або які знаходзіцца ў сваяцкіх, блізкіх ці сяброўскіх адносінах.

С. калі не дасць, то і не абгаворыць (прыказка). С. таварыш.

Пайсці да сваіх (наз.).

5. у знач. наз. сваё, свайго́, н. Тое, што належыць, уласціва каму-, чаму-н. (пра думку, справу, права, прывычкі і пад.).

Дамагчыся свайго.

Ён сваё дакажа (даб’ецца таго, да чаго імкнецца).

Называць рэчы сваімі імёнамі — гаварыць адкрыта, не хаваючы праўды.

Не адступаць ад свайго — даказваць правату.

Не пры сваім розуме — пра псіхічна ненармальнага чалавека.

У свой час — своечасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лясны́, лясны́й, ліснэ́йуласцівы лесу’, ’які жыве, расце, знаходзіцца ў лесе’, ’багаты лесам, лясісты’, ’які мае адносіны да лесаводства’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ); ’дзікі’ (пра яблыні, пчолы)’ (глыб., віл., іўеў., воран., чэрв., Сл. ПЗБ). Прасл. lěs‑ьnъ. Да lěsъ > лес (гл.). Значэнне ’дзікі’ — уплыў балтыйскага субстрату; цяпер яму адпавядаюць лат. прыметнікі ад mežs ’лес’: meža pīle ’дзікая качка’ męża zvēri ’дзікія звяры і інш.’ (Непакупны, Связи, 77–82). Сюды ж лясныя пчолы ’дзікія пчолы’ (чэрв., іўеў., воран., З нар. сл.); лясны клоп ’смярдзюха’ (Сцяшк.), польск. leśnieć ’дзічэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мой (мая, маё), мойны, мойскі ’які належыць мне, уласцівы мне, любімы мною’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; лід., Сцяшк. Сл.). Укр. мій, рус. мой, польск., н.-, в.-луж. mój, чэш. můj, славац. môj, славен. mój, серб.-харв. mȏj, мак., балг. мой, ст.-слав. мой, моꙗ. Прасл. mojь, да якога і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца ст.-прус. mais (< *majas), гоц. meins, лац. mens < і.-е. *moi̯os < *moi/*mei — у М. скл. (Бернекер, 2, 69; Траўтман, 166; Бругман, Grundriss, 2 (2), 404; Фасмер, 2, 639; Бязлай, 2, 191).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

некарэ́ктны, ‑ая, ‑ае.

1. Нетактоўны ў абыходжанні з людзьмі; няветлівы, недалікатны. Некарэктны чалавек. // Уласцівы такому чалавеку. Некарэктныя паводзіны.

2. У шахматах — памылковы, няправільна разлічаны. Некарэктны ход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багні́сты, ‑ая, ‑ае.

З багнішчамі; балоцісты. Куды ні глянь — непраходныя багністыя балоты — вада і лаза. Сачанка. // Уласцівы багне. Тарфянішчаў багністы чад Змяёй у грудзі лез. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бая́рскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да баяраў, належыць баярам. Баярская сядзіба. // Які складаецца з баяраў. Баярская дума. // Уласцівы баярам. Баярскі быт эпохі Івана Грознага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бенга́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бенгальцаў, належыць ім. Бенгальская літаратура. Бенгальская мова. // Такі, як у бенгальцаў, уласцівы ім. Бенгальскія звычаі.

•••

Бенгальскі агонь гл. агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяда́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы бедаку. // Поўны гора, бяды. Помню год цяжкі, бядацкі, Як памерлі на вясне — Маці з голаду, а бацька — Партызанам на вайне. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валацу́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы валацугу (‑зе); звязаны з валацужніцтвам; бадзяжны. Думкі аб Радзіме, аб сваім валацужным жыцці, аб сыне не пакідалі.. [Андрэя Пятровіча] ні на хвіліну. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крываду́шны, ‑ая, ‑ае.

Поўны крывадушша; няшчыры, двудушны. Крывадушны чалавек. // Уласцівы крывадушніку; няшчыры, прытворны. Фальшывая, крывадушная дабрата кулака-святошы надае вобразу Кузьмы пэўную глыбіню і аб’ёмнасць. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)