спіл, ‑у, м.

Месца разрэзу пілой (дрэва, бервяна і пад.). Адзін з верхніх знойдзеных тут зрубаў датуецца па спіле 1318 г. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футро́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і футравы. Футровы каўнер. □ Адзін рукаў і палавіна футровага вылезлага каўняра звесілася ўніз з аконнай дзіркі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто-ко́львек, каго-кольвек і пад. (гл. хто), займ. неазначальны.

Абл. Хто-небудзь. Заўтра ў мяне адзін урок, падменіць хто-кольвек. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягні́к, ‑а, м.

Тое, што і поезд. Уся станцыя была забіта вагонамі і цягнікамі. Колас. Адзін за адным ішлі таварныя цягнікі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́льдыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. У сярэдневяковай Еўропе: аб’яднанне купцоў або рамеснікаў, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі: адзін з разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад маёмаснага стану.

Купец другой гільдыі.

3. Увогуле саюз, аб’яднанне людзей адной ці падобных прафесій, мэт.

Г. літаратараў.

|| прым. гільдзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злучы́цца, злучу́ся, злу́чышся, злу́чыцца; зак.

1. Утварыць адно цэлае, зліцца адзін з другім.

Войскі злучыліся.

З. шлюбам.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дакрануўшыся, змацавацца, звязацца.

Канцы правадоў злучыліся.

3. з кім-чым. Увайсці ў зносіны, устанавіць сувязь.

З. з кім-н. па тэлефоне.

|| незак. злуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. злучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніхто́, ніко́га, ніко́му, ніко́га, нікі́м, ні аб кім; займ. адмоўны.

1. Ні адзін чалавек, ні адна жывая істота.

Н. не прыйшоў.

Н. не хацеў з ім сябраваць.

2. у знач. наз. ніхто́, толькі ў Н і Т, м. і ж. Пра чалавека, які не мае ніякага дачынення да каго-н.

Хто ён табе? — Ніхто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакале́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка.

З пакалення ў п. перадаецца што-н. (у спадчыну дзецям ад бацькі, малодшым ад старэйшых).

2. Людзі блізкага ўзросту, якія жывуць у адзін час.

Сучаснае маладое п.

3. Група людзей, блізкіх па ўзросце, аб’яднаных агульнай дзейнасцю.

П. музыкантаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Абматаць, апавіць некалькі разоў.

У. пакунак шпагатам.

2. што. Матаючы (ніткі) у клубок, заматаць унутр што-н. пабочнае.

У. напарстак у клубок.

3. што і чаго. Намотваючы, змясціць у чым-н., на чым-н.

Вялікага матка ў адзін клубок не ў.

|| незак. умо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. каго. Расстраляць, забіць усіх, многіх. Коннікі пачалі страляць, маючы адзін намер пастраляць арыштаваных, якія не ведалі, што гэта робіцца, і, ашаломленыя, стаялі. Чорны. Праз які тыдзень у вёсцы не мяўкаў ні адзін кот, не гаўкаў ні адзін сабака — усіх іх пастраляў Пэпік. Сачанка.

2. Страляць некаторы час. Часамі хадзіў Лабановіч у лес, каб пастраляць у цэль з гэтага рэвальверчыка. Колас. Да балота падбегла некалькі эсэсаўцаў.. Пастралялі, пастралялі, колькі лічылі патрэбным, павярнулі назад. Шамякін.

3. што. Расходаваць пры стрэльбе. — Вінтоўка ў нас была, толькі без патронаў. Пастралялі здуру.. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)