Паскок ’хуткі бег сабакі’ (Інстр. II), ’скачок на месцы’ (ТСБМ). Да па і скака́ць (гл.). Параўн. польск. poskocz ’назва сабакі’, poskok ’падскок, скокі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасяджэ́нне, пасе́жанне, пасяжэнне ’сход, нарада’ (ТСБМ, Юрч., Яруш.) — калька з польск. posiedzenie ’тс’, якое ад дзеяслова posiedzieć ’пасядзець’. Да па і сядзе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патка́нне ’ніткі ў чаўнаку для ткання’ (нараўл., Мат. Гом.). Утворана з прыстаўкі па- (прасл. po‑ са значэннем заканчэння дзеі) і тканне < ткаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахлудава́ць, похлудовиць ’адлупцаваць (кіем)’ (ТС). Да па і хлуд ’палка, жардзіна, дубіна, галіна’ (гл.). Другую частку ‑хлудаваць можна супаставіць з калькай ‑дубасіць (аддубисіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашабанцава́ць ’параскідаць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае. Да па- (< прасл. po‑), прэфармант ша- і бэнцнуць (гл.) (польск. bęcnąćcbęc ’бах!’). Параўн. прэфармант у пашаматаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашыпулі́ць ’пайсці малымі крокамі’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да па і шыпу ліць ’дробна шчапаць, калоць дровы’-Сшьші/лб ’трэска, аскепак’ < літ. šipulys ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плешына́ ’высокая надрэчная трава’ (слонім., ЖНС). Відавочна, да плеш (гл.), што, аднак, цяжка суаднесці па семантыцы. Магчыма, балтызм, параўн. літ. plėšinỹs ’цаліна, дзірван’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чарадзь, пдчырэдь ’чарга пасвіць кароў’ (Сл. Брэс.). З’явілася ў выніку зрашчэння выраза па чарадзе пад уплывам рус. дчередь ’чарга’ (параўн. адаптаваны русізм вдчарадзь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадлу́жыць ’прадоўжыць’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. przedłużyć ’тс’. Ад гэтага ж кораня утвораны па беларускай мадэлі прыметнік прадаўгаваты (шальч., Сл. ПЗБ) ’прадаўгаваты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылажы́цца ’набыць навык’: не магла прылажыцца па‑руску гаварыць (смарг., Сл. ПЗБ). Да прылажы́ць < лажы́ць (гл.) з пашырэннем семантыкі. Параўн. укр. приложи́ти ’прыстасаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)