пааб’яда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Аб’есці з усіх бакоў што-н. або ўсё, многае.

Вусень пааб’ядаў лісце ў садзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадко́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Адкапаць адно за адным усё, многае або ўсіх, многіх.

П. рэчы з зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадпо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адпароць адно за адным усё, многае ці ў многіх месцах.

П. падкладку з бакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Выгнаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. кароў на пашу.

П. з хаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; зак., каго-што.

Несучы, выдаліць, выставіць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. мэблю з хаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паганя́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Тое, чым паганяюць.

Не кіем дык палкай — адной паганялкай (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзёншчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Рабочы з падзённай аплатай.

|| ж. падзёншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. падзёншчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпаі́ць, -паю́, -по́іш, -по́іць; -по́ены; зак., каго (што) (разм.).

Напаіць з якім-н. намерам да ап’янення.

|| незак. падпо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрадзі́цца, -раджу́ся, -ра́дзішся, -ра́дзіцца; зак., з інф.

Узяцца, дамовіцца выканаць якую-н. работу.

П. рубіць зруб.

|| незак. падраджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрыхто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. падрыхтаваць.

2. Запас ведаў, атрыманых кім-н.

Прыйсці ў інстытут з добрай падрыхтоўкай.