шпікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Тое, што і шпіёніць. Цесць у эвакуацыі, а зяць шпікуе і цяпер пра гэта ведаюць усе ў мястэчку. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчапа́, ‑ы, ж., зб.

Разм. Тое, што і дранка. Над частаколам уздымаліся толькі два-тры вянцы сцен ды трох’ярусны дах з грубай замшэлай шчапы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́нціць, ‑ціць; безас. незак.

Разм. Тое, што і шанцаваць. Некаторым дзяўчатам, што называецца, шэнціць у жыцці. Дубоўка. Дагэтуль увогуле шэнціла, найбольшыя хібы яго [Рыбака] міналі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яхі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. Тое, што і яхідна ​1 (у 2 знач.). [Палатна:] — Уга... знайшлі ціхоню... Гэта не дзед, а яхіда чыстая. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́жучы,

Дзеепрысл. незак. ад казаць.

•••

Інакш кажучы (у знач. пабочн.) — іншымі словамі.

Карацей кажучы (у знач. пабочн.) — коратка, без падрабязнасцей, сцісла.

Між (паміж) намі кажучытое, што і між (паміж) намі (гл. мы).

Мякка кажучы (у знач. пабочн.) — ужываецца як напамін пра тое, што гаворачая асоба знарок пазбягае рэзкіх слоў аб кім‑, чым‑н.

Не тут кажучы (казана) (у знач. пабочн.) — выражае пажаданне, каб тое непрыемнае, пра што ідзе размова, мінала ўдзельнікаў гутаркі.

Няўрокам кажучы (у знач. пабочн.) — каб не сурочыць.

Па праўдзе кажучы (сказаць); праўду кажучы (сказаць) (у знач. пабочн.) — гаварыць шчыра, адкрыта.

Уласна кажучы (у знач. пабочн.) — па сутнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́лата ср., в разн. знач. зо́лото;

чы́стае з. — чи́стое зо́лото;

заплаці́ць ~там — уплати́ть зо́лотом;

шыць — ~там шить зо́лотом;

суса́льнае з. — суса́льное зо́лото;

алімпі́йскае з. — олимпи́йское зо́лото;

на ва́гу з. — на вес зо́лота;

асы́паць ~там — осы́пать зо́лотом;

не ўсё то́е з., што блішчы́цьпосл. не всё то зо́лото, что блести́т;

у зо́лаце хадзі́ць — в зо́лоте ходи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́ты1 ’адзежа’ (Федар. 2) у выніку пераносу < ’старая адзежына’ (г. зн. ’з латкамі, палатаная’) < ла́та1 (гл.). Тое ж латы ’пасцельныя рэчы: коўдра, падушкі і інш.’ (бяроз., Выг.).

Ла́ты2 ’металічныя даспехі’ (ТСБМ). Да ла́та1 (гл. Мацэнаўэр, LF, 9, 191).

Ла́ты3 ’франтон’ (беш., ДАБМ). У выніку пераносу значэння латы ’жэрдкі’: на гэтай тэрыторыі франтоны робяць з тонкіх бярвенняў (а не з дошак), кладучы іх як сцяну аж да вільчыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Канапа́тка, кыныпа́тка ’дзяўчына з рабаціннем на твары’, кыныпаціктое ж пра хлапчука’ (Яўс.), кыныпа́цінькій ’тс’ (мсцісл., Нар. словатв.), конопя́тый ’рабы’ (пін., Шатал.), шчуч. канапа́ты ’тс’; івац., шальч. ’васпаваты’, ’шурпаты, з няроўнай паверхняй’, ’плямісты’ (шальч., Сл. паўн.-зах.). Рус. конопа́тка ’вяснушка’, ’воспіна’, конопа́тый ’тс’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад канопа ’каноплі’ і суф. ‑ат (як барадаты, паласаты). Параўн. яшчэ рус. церск. конопля́ ’вяснушка’. Названа паводле падабенства вяснушак да насення канапель (Фасмер, 2, 311–312).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аска́рак ’цвёрды засушаны агрызак хлеба’ (кліч., вусн. паведамл. Выхоты). Утворана паводле мадэлі а‑ + корань назоўніка + ‑ак (о‑ + корань + ‑ъkъ), як і апёнак са значэннем ’тое, што знаходзіцца побач з прадметам, пазначаемым коранем’. Корань ‑скар‑ адцягнуты, напэўна, ад скарынка (гл.), дзе, аднак, адлюстроўвае корань скор‑ і а пад націскам павінна было ператварыцца ў о, але дээтымалагізацыя кораня ў скарынка і падобных утварэннях прывяла да ўспрыняцця кораня з а‑ незалежна ад націску. Параўн. яшчэ аскор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абед ’абед, полудзень’, гл. есці, ежа. Прасл. obědъ (параўн. семантычныя разыходжанні серб.-харв. òбјед, славен. obèd ’асноўная, поўная ежа’ ад іншых славянскіх — рус. обед, польск. obiad, чэш. oběd, в.-луж. wobjed, н.-луж. hobʼed ’полудзень’). Пра першаснасць паўднёваславянскай семантыкі сведчыць, апрача лінгвагеаграфіі, адпаведнасць унутранай форме (ob‑ědъ, ob‑ědati sę) і тое, што значэнне ’полудзень’ мела сваю лексемную рэпрэзентацыю ў *pol‑dьnь. Гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 189–190. Параўн. Сцяц., Нар., 15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)