жа́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. Гучна ўдарыць, бахнуць.

2. З сілай кінуць, паваліць.

Ж. аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жо́рны, -аў.

Ручны млын з двух гладка абчасаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх пераціраюць зерне на муку.

|| прым. жарнавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыра́фа, -ы, мн. -ы, -ра́ф, ж.

Афрыканская плямістая жвачная жывёліна з вельмі доўгай шыяй і доўгімі нагамі.

|| прым. жыра́фавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заахво́чванне, -я, н.

1. гл. заахвоціць.

2. Тое, што заахвочвае каго-н. да чаго-н.; пахвала, узнагарода.

Атрымаць з. ад кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заба́віцца, -ба́ўлюся, -ба́вішся, -ба́віцца; зак.

1. Затрымацца дзе-н. даўжэй, чым меркавалася; запазніцца.

З. ў горадзе.

2. Загуляцца.

Дзяўчынка забавілася лялькамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́вадзь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Невялікі заліў ракі ці возера з запаволеным цячэннем.

Ціхая завадзь — бяспечнае, спакойнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Зайсці, заехаць куды-н. на кароткі час; заглянуць.

З. да сябра.

|| незак. заві́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заву́зіць, -ву́жу, -ву́зіш, -ву́зіць; -ву́жаны; зак., што.

Зрабіць вузей, чым трэба; звузіць.

З. сукенку ў таліі.

|| незак. заву́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаво́р¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тайнае пагадненне аб сумесных дзеяннях супроць каго-н. у палітычных і іншых мэтах.

З. мяцежнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́гарада, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Агароджа з жэрдак, колля і пад.

2. Агароджанае месца ў хляве для жывёлы, стойла.