дыферэнцыя́л, ‑а, м.

1. У матэматыцы — адвольнае прырашчэнне незалежнай пераменнай велічыні.

2. У тэхніцы — механізм у аўтамабілях, трактарах і пад., пры дапамозе якога два вядучыя колы на адной восі могуць круціцца з рознай хуткасцю на паваротах.

[Ад лац. differentia — рознасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́р, ‑у, м.

Смуглы, цёмны колер, які набывае скура пад уздзеяннем сонечнага прамення. Смех упрыгожыў .. смуглыя шчокі Густы, пакрытыя роўным залацістыя вагарам. Васілевіч. Белыя хусткі яшчэ больш падкрэсліваюць здаровы залаціста-румяны загар на тварах. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дэталь, якая накладваецца на што‑н. для ўмацавання. Плугі з накладкамі.

2. Кавалак матэрыі, скуры і пад., які нашываецца зверху для надання трываласці. Накладкі на каленях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́кнуць, ‑мокну, ‑мокнеш, ‑мокне; пр. намок, ‑ла; зак.

Стаць мокрым. На рабіне скачуць Шустрыя сініцы, Пад дажджом намоклі Клёны і дубы. Грахоўскі. // Стаць мокрым наскрозь, прамокнуць. Ватоўка мая адразу намокла ад крыві, і я ўпаў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.

Разм. Накінуцца на каго‑н. з лаянкай, папрокамі і пад. — Не ўмееш адказваць афіцэру! — напусціўся на .. [Карагу] камендант. Колас. — І чаго вы напусціліся на, чалавека, не разумею, — хаваючы ўсмешку, сказаў Мікола. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насчэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Счасаць ​1, вычасаць пэўную або вялікую колькасць чаго‑н. Насчэсваць шэрсці.

насчэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Счасаць ​2 скрэблам, сякерай і пад. многа чаго‑н. Насчэсваць кары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; што і кім-чым.

Засяліць людзьмі якую‑н. мясцовасць, памяшканне і пад. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. // перан. Заняць, засяліць якую‑н. мясцовасць (пра жывёл). Насялілі зубры Белавежскую пушчу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наталі́ць, ‑талю, ‑толіш, ‑толіць; зак., што.

Задаволіць, заспакоіць (патрэбы, жаданні і пад.). Як толькі Чубар наталіў голад, неспадзявана пачаўся бой. Чыгрынаў. Зямля збірала з траў расіны. Хацела прагу наталіць, Не наталіла і прасіла: — Піць! — Піць! Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Падняць тарчма, наставіць (поўсць, шчаціну, пер’е і пад.). Заўважыўшы хлопца, .. [сабака] натапырыў на хрыбце поўсць і, мякка ступаючы, пайшоў яму насустрач. Федасеенка.

•••

Натапырыць вушы — тое, што і наставіць вушы (гл. наставіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начо́тчык, ‑а, м.

Чалавек, які многа чытае, але павярхоўна, дагматычна засвойвае прачытанае. Сваю прамову .. [Сардэчны] гаварыў з пафасам, у кожным сказе ўжываў «пад лозунгам», «дагнаць і перагнаць», «інтэнсіўнасць працы», «героіка будняў» і іншыя слоўцы гаваруна-начотчыка. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)